3 траўня 2024, Пятніца, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Сарыюш-Вольскі: Весці перамовы з Пуціным надалей немагчыма

11
Яцэк Сарыюш-Вольскі: Весці перамовы з Пуціным надалей немагчыма

Еўрапейскія лідары пераканаліся ў тым, што Пуцін не мае намеру выконваць пагадненні што да канфлікту ва Украіне.

Пра гэта заявіў польскі еўрадэпутат і пастаянны дакладчык Еўрапарламента што да Украіны, Яцэк Сарыюш-Вольскі ў інтэрв'ю Polskie radio (пераклад - charter97.org).

З ягоных слоў, паводзіны расейскага прэзідэнта падчас саміту Еўропа-Азія ў Мілане былі «поўнымі пагарды». «Еўрапейскія лідары, якія сустрэліся з Уладзімірам Пуціным, усведамляюць, што з гэтым чалавекам немагчыма наадалей размаўляць. Па-мойму, у сувязі з гэтым, меркаванне пра тое, што санкцыі ў дачыненні да Расеі трэба захаваць, становіцца ўсё мацнейшым»- падкрэсліў польскі палітык.

Перамовы пра будучыню Украіны адбыліся ў Мілане з удзелам прадстаўнікоў Расеі, Украіны, Нямеччыны, Францыі і Італіі. На думку Яцэка Сарыюша-Вольскага, факт, што Польшча не брала ў іх удзелу сведчыць пра тое, што «мы не такія важныя, як хацелі б быць».

- Гэта камбінацыя Расеі, якая ня хоча нас за гэтым сталом, Украіны, якая не загаварыла пра нас, а таксама Берліна і Парыжа, якія наогул не хацелі, каб мы бралі ўдзел у перамовах. Гэта сур'ёзная трэшчына ў Веймарскім трохкутніку», - заявіў ён.

Яцэк Сарыюш-Вольскі мяркуе, што запланаваныя на бліжэйшую нядзелю парламенцкія выбары ва Украіне будуць мець надзвычай істотнае значэнне з пункту гледжання развіцця дэмакратыі ў гэтай краіне. «Там будзе зусім новы склад, зусім іншыя людзі, іншае пакаленне. Новая Вярхоўная Рада будзе праводзіць рэформы і вызначаць еўрапейскі кірунак палітыкі», - сказаў еўрадэпутат. Сарыюш-Вольскі чакае, што міжнародныя стандарты што да выбараў павінны быць выкананыя ва Украіне.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках