3 траўня 2024, Пятніца, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны берасцеец спрабаваў збегчы ад ДАІ з дапамогай жонкі

11
П'яны берасцеец спрабаваў збегчы ад ДАІ з дапамогай жонкі

Пагоня з пераследам па вуліцах горада скончылася пабітым аўтамабілем і пратаколамі.

Пра гэта паведаміла карэспандэнту БелТА начальніца аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама Наталля Сахарчук.

Увечары 17 кастрычніка супрацоўнікі батальёна дарожна-патрульнай службы праводзілі наглядныя мерапрыемствы за бяспекай руху ў абласным цэнтры. А 22.38 у поле іх зроку трапілі два аўтамабілі, якія вельмі павольна адзін за адным рухаліся па вуліцы. Прычым на аўтамабілі "Форд Скорпіа", які рухаўся другім, адсутнічалі заднія хадавыя агні. Аўтамабілі павярнулі на іншую вуліцу, затым на дваровую тэрыторыю. Заўважыўшы, што за імі стаіць аўтамабіль ДАІ, легкавушкі спыніліся. З апошняй машыны выйшла жанчына і накіравалася да супрацоўнікаў ДАІ. Яна папрасіла паглядзець яе аўто на прадмет няспраўнасці, а ў гэты час "Форд Скорпіа" паспрабаваў пакінуць стаянку.

На патрабаванне супрацоўнікаў ДПС спыніцца кіроўца аўтамабіля толькі паскорыў рух. Пераслед парушальніка доўжыўся да таго часу, пакуль кіроўца не справіўся з кіраваннем і не вылецеў на тратуар. Ад удару аб бардзюрны камень у аўто пашкодзіўся бампер, рухавік, радыятар і пярэдняе правае кола. За стырном быў берасцеец 1977 года нараджэння, у якога на момант затрымання ў крыві выявілася 1,2 праміле алкаголю. Жанчына, якая спрабавала адцягнуць увагу супрацоўнікаў ДАІ, як высветлілася, была жонкай затрыманага кіроўцы. Такім чынам яна суправаджала мужа дадому.

У выніку на мужчыну было складзена чатыры адміністрацыйныя пратаколы: за язду ў нецвярозым выглядзе, неаднаразовае невыкананне патрабаванняў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў аб прыпынку з пераследам, кіраванне транспартным сродкам без рамяня бяспекі, учыненне ДТЗ. Пашкоджанае аўто з дапамогай эвакуатара адправілі на штрафстаянку. Скарэй за ўсё, бліжэйшыя тры гады берасцеец у якасці пасажыра будзе ездзіць з жонкай. За дапушчаныя парушэнні Правілаў дарожнага руху яму пагражае пазбаўленне права кіравання аўтамабілем і вялікі грашовы штраф.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках