2 траўня 2024, Чацвер, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеў пераходзіць на ўзмоцнены рэжым бяспекі

1
Кіеў пераходзіць на ўзмоцнены рэжым бяспекі

На ўездах у сталіцу Украіны будуць размешчаныя новыя блокпосты.

У сувязі з атрыманнем інфармацыі аб плане ў дэстабілізацыі сітуацыі і зрыву выбараў у Кіеве ўводзіцца ўзмоцнены рэжым бяспекі. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры СБУ.

Рэжым прадугледжвае ўзмацненне фільтрацыйных мерапрыемстваў на вакзалах, аховы органаў дзяржаўнай улады і размяшчэнне блокпостаў на ўездах у Кіеў, піша "Лiга.нет".

"Улічваючы інфармацыю пра існаванне плана дэстабілізацыі сітуацыі і зрыву выбараў, да якога датычныя расейскія спецслужбы і тэрарыстычныя арганізацыі, з улікам выяўленага плана ўвядзення ў горад Кіеў дыверсійных груп для зрыву выбараў шляхам правядзення тэрактаў, у горадзе ўводзяцца ўзмоцненыя меры бяспекі, якія будуць уключаць у сябе стварэнне новых і ўзмацненне існуючых блокпостаў на ўездах у Кіеў, актывізацыю правядзення мерапрыемстваў фільтрацыі на вакзалах і ў іншых месцах збору людзей, узмацненне рэжыму аховы органаў улады і ўпраўленняў, аб'ектаў крытычнай інфраструктуры", - адзначыла спікер прэс-цэнтра СБУ Алена Гітлянская.

Нагадаем, у гэтую нядзелю, 26 кастрычніка, ва Украіне адбудуцца парламенцкія выбары.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках