2 траўня 2024, Чацвер, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агенты ФСБ рыхтавалі падрыў самалёта і масавыя беспарадкі ў Кіеве

15

Служба Бяспекі Украіны затрымала чальцоў дыверсійнай групы.

Пад прыкрыццём грамадскай арганізацыі «Громадська ініціатива» з замовы спецслужбаў Расейскай Федэрацыі яна планавала тэракты ў Кіеве напярэдадні і ў дзень выбараў. Пра гэта журналістам на прэс-канферэнцыі паведаміла спікер СБУ Алена Гітлянская, паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнэсІнфарм.

З яе слоў, задачай групы была дэстабілізацыя сітуацыі ва Украіне шляхам тэрарыстычных актаў супраць вышэйшых службовых асоб Украіны, дыверсіі на аб'ектах крытычнай інфраструктуры, арганізацыя масавых беспарадкаў з удзелам прарасейскі настроеных грамадзян.

«На рэалізацыю запланаванага расейскай спецслужбай механізму пад прыкрыццём грамадска-палітычнага аб'яднання «Громадська ініціатива» была створаная падпольная дыверсійна-тэрарыстычная арганізацыя з дакладнай іерархічнай структурай, якая ўключала ў сябе палітычны, аператыўны і сілавы блокі», - паведаміла спікер СБУ.

«Устаноўлена, што кіраваў гэтай групай завербаваны расейскімі спецслужбамі грамадзянін РФ Сяргей Расстрыгін з мянушкай «Віктар», «Студэнт» і «Архітэктар» 1992 нараджэння, ураджэнец горада Харкаў. Таксама да кіраўніцтва гэтай групай датычны грамадзянін Украіны, заснавальнік арганізацыі «Кіяне за чыстае місто», камендант Антымайдану, завербаваны ФСБ Аляксандр Зінчанка», - дадала яна.

У Галасееўскім парку Кіева быў знойдзены тайнік дыверсантаў, у якім яны захоўвалі зброю. Канфіскаваныя тры рэактыўна-пяхотныя агнямёт «Чмель», РПГ-18 «Муха», дзве пускавыя ўстаноўкі і зенітна-кіраваныя ракеты ПЗРК 9-К 310 «Іголка-1», дзве гранаты РПГ-5 і Ф-1. Акрамя таго, у тайніку быў знойдзены план, які пацвярджае дыверсійныя намеры тэрарыстаў напярэдадні парламенцкіх выбараў. Са слоў спікера СБУ, план прадугледжваў раздачу ўлётак ад імя Кіеўскай народнай рэспублікі з 24 кастрычніка да дня выбараў уключна, аплата - $3500. Таксама ў плане ёсць пункт: «праца што да эрапорта Жуляны». Самыя раннія рэйсы 26 кастрычніка, 2 чалавекі па $5000». У СБУ не выключаюць, што магчыма планаваўся падрыў самалёта.

Яшчэ адзін пункт плана прадугледжваў «працу з будынкам ЦВК», пры гэтым у дужках адзначаны (агнямёт «Чмель»). Таксама згодна з планам, некаторыя дзеянні дыверсантаў, без удакладнення ў плане былі запланаваныя на ноч з 25 на 26 кастрычніка. Агульныя выдаткі групы былі запланаваныя на ўзроўні $64200.

Акрамя таго, паводле звестак СБУ, дыверсійная група планавала арганізаваць пратэстны рух супраць органаў улады і масавыя беспарадкі для дэстабілізацыі сітуацыі ў Кіеве. З гэтай мэтай планавалася актыўная праца ў асяроддзі вайскоўцаў, агітацыйныя мерапрыемствы ў працоўных калектывах і прафсаюзах. Прынамсі, СБУ пацвярджае дачыненне расейскай стараны да арганізацыі акцый і правакацый 14 кастрычніка ля Вярхоўнай Рады.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках