3 траўня 2024, Пятніца, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тадэвуш Кандрусевіч адзначае 25-годдзе біскупскага пасвячэння

4
Тадэвуш Кандрусевіч адзначае 25-годдзе біскупскага пасвячэння

Папа Рымскі Францыск павіншаваў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 25-годдзем біскупскага пасвячэння.

Пра гэта паведамляе афіцыйны партал Каталіцкай царквы ў Беларусі.

"З радасным духам звяртаемся да цябе, шаноўны брат, які шчасліва адзначае 20 кастрычніка 25-ю памятную гадавіну свайго біскупскага пасвячэння, якое Ян Павел II у базыліцы святога Пятра падчас урачыстай Імшы ласкава табе надаў. Таму цяпер мы ахвотна карыстаемся гэтай нагодай, каб праз гэты ліст выказаць табе шчырыя віншаванні духу і сэрца", - гаворыцца ў прывітальным лісце Папы Рымскага Францішка.

Кіраўнік Каталіцкай царквы адзначыў заслугі і намаганні Тадэвуша Кандрусевіча ў перадачы катэхізіса, навучанні здароваму евангельскаму вучэнню, абуджэнні святарскага і манаскага паклікання і культываванні духоўнага жыцця. Папа Рымскі Францыск пажадаў яму непахісна выконваць пастарскую справу.

"Жадаем табе, дарагі брат, каб, умацаваны ласкай Сьвятога Духа і падтрыманы матчыным заступніцтвам Найсвяцейшай Панны Марыі, ты непахісна выконваў пастырскую справу. Просім, каб ты згадваў у сваёй набожнай малітве аб нашым служэнні Паўсюднай Царкве. Нарэшце хай апостальскае бласлаўленне, нададзенае табе з велізарнай любоўю, стане для цябе і ўсіх удзельнікаў твайго юбілейнага дня сведчаннем нашай добразычлівасці і закладам нябесных дароў", - гаворыцца ў лісце.

Папа Ян Павел II прызначыў Тадэвуша Кандрусевіча тытулярным біскупам Гіпоны-Дзарыцкім і Апостальскім адміністратарам Менскай дыяцэзіі для каталікоў у Беларусі 25 ліпеня 1989 года, а 20 кастрычніка ў базыліцы св. Пятра ў Рыме надаў яму біскупскае пасвячэнне.

21 верасні 2007 года папа Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча арцыбіскупам Мітрапалітам Менска-Магілёўскім, перавёўшы яго з архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках