3 траўня 2024, Пятніца, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Квіткі на ДДТ ужо ў продажы

1

З 20 да 26 лютага гурт ДДТ выступіць у Віцебску, Гомелі, Берасці і Менску.

Гэтых канцэртаў у Беларусі аматары расейскага року чакалі некалькі гадоў. Даступны кошт квіткоў дазваляе прагназаваць аншлагі, паведамілі charter97.org арганізатары канцэртаў.

Ажыятаж, звязаны з чуткамі аб доўгачаканым туры ДДТ, не сціхае з першых дзён кастрычніка, калі арганізатары тура - канцэртнае агенцтва "Паветра" і ДУ "Палац рэспублікі" - абвясцілі запланаваную дату выступаў культавай рок-групы ў Беларусі. Многія групы так званага "першага эшалона" выступаюць у рэспубліцы амаль штогод, а ДДТ давялося чакаць цэлых 6 гадоў.

"На постсавецкай прасторы група ДДТ - мабыць, нумар адзін у рок-музыцы, - кажа прадзюсар тура Максім Мазуроўскі. - Глыбокія тэксты, якасны гук і трыццацігадовая гісторыя сумленнай музыкі - вось аснова незвычайнай папулярнасці Юрыя Шаўчука і яго музыкаў".

Сапраўды, на творчасці ДДТ вырасла некалькі пакаленняў "народжаных у СССР" і пасля. Нязменны лідар гурту Юрый Шаўчук з нязломнай воляй і простымі словамі працягвае спяваць аб сумленні, свабодзе, дабры і справядлівасці.

Як і раней, гурт надае асаблівую ўвагу тэхнічнаму аснашчэнню выступу - значную частку святла і гуку музыканты прывязуць з сабой. Але гэта не паўплывае на даступнасць квіткоў. Ва ўсіх гарадах іх ніжні кошт складзе 290 тысячаў рублёў, а сярэдні кошт вар'іруецца ад 400 тысяч у Берасці, да 600 тысяч у сталіцы.

У Гомелі, Берасці і Менску квіткі ўжо можна набыць у гарадскіх касах і на сайце Kvitky.by, квіткі на канцэрт у Віцебску павінны з'явіцца ў продажы на гэтым тыдні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках