2 траўня 2024, Чацвер, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Тэмперамент чалавека залежыць ад пары года, у якую ён нарадзіўся

15
Навукоўцы: Тэмперамент чалавека залежыць ад пары года, у якую ён нарадзіўся

Вугорскія навукоўцы высветлілі, што тэмперамент чалавека вызначае пара года, у якую ён нарадзіўся.

Час года, у які чалавек з'явіўся на свет, уплывае на ягоны настрой і на рызыку развіцця афектыўных разладаў, піша БелТА.

Са слоў прафесаркі Ксеніі Гонда, узровень дафаміна і сератаніна моцна адрозніваецца цягам года, а эфект ад гэтых злучэнняў можа захоўвацца на ўсё жыццё. Гэта і вызначае тэмперамент чалавека.

Так, у людзей, якія нарадзіліся летам, часта назіраецца цыклатымічны тэмперамент - у іх значна скача настрой. Нараджэнне вясной ці летам нярэдка прычыняецца да таго, што людзі з'яўляюцца празмерна пазітыўнымі. Затое людзі, якія нарадзіліся зімой, маюць імунітэт супраць раздражняльнасці. «Восеньскія людзі» радзей пакутуюць ад дэпрэсіі, чым «людзі зімовыя».

Апісаныя асаблівасці не належаць да адхіленняў, але яны могуць пры пэўных умовах справакаваць узнікненне праблем. Тут спалучаюцца прыроджаныя і вонкавыя фактары рызыкі, адзначаюць навукоўцы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках