2 траўня 2024, Чацвер, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ермаковіч: У матчы супраць «Шахцёра» асаблівай матывацыі не патрабуецца

Аляксандр Ермаковіч: У матчы супраць «Шахцёра» асаблівай матывацыі не патрабуецца

БАТЭ рыхтуецца да гульні супраць данецкага «Шахцёра» ў штатным рэжыме са звычайнымі трэніроўкамі.

Пра гэта паведаміў галоўны трэнер барысаўчан Аляксандр Ермаковіч 20 кастрычніка на прэс-канферэнцыі на «Барысаў-Арэне». Тут 21 кастрычніка БАТЭ правядзе матч трэцяга тура групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць «Шахцёра», піша БелаПАН.

«Асобай матывацыі не патрабуецца - усе і так разумеюць узровень спаборніка і турніру, у якім гуляем», - заявіў Ермаковіч.

Паводле ягоных слоў, «Шахцёр» у прэзентацыі не мае патрэбы. «Гэта сталы ўдзельнік групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў, які мае шмат моцных бакоў. Даволі тэхнічная, збалансаваная каманда. Зрэшты, і ў яе ёсць слабыя месцы, але пра гэта напярэдадні матчу не хацелася б гаварыць. Бо ў такім выпадку інфармацыя стане вядомая і спаборніку. У нас ёсць план, паспрабуем яго зрэалізаваць у гульні», - адзначыў Ермаковіч.

Са слоў трэнера, праз траўмаў у матчы не возьмуць удзел адныя з лідэраў БАТЭ абаронца Ягор Філіпенка і форвард Віталь Радзівонаў. Астатнія футбалісты рыхтуюцца да гульні з чэмпіёнам Украіны.

Адказваючы на пытанне, ці не зазірае ён часта ў турнірную табліцу групы Лігі чэмпіёнаў, дзе БАТЭ пакуль займае другое месца, настаўнік барысаўцаў адзначыў: «Не зазіраю. Я яе і так ведаю. Разумею, што многіх здзіўляе цяперашняе становішча ў нашай групе. Але куды важней, каб яно захавалася і пасля шасці тураў. Бо ўсё хутка і кардынальна можа змяніцца».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках