19 красавiка 2024, Пятніца, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад ногі кандыдату ў дэпутаты Рады кінулі ўзрыўпакет

Пад ногі кандыдату ў дэпутаты Рады кінулі ўзрыўпакет

На кандыдата ў дэпутаты ад «Народнага Фронту» Уладзіміра Барысенку быў учынены замах.

Пра гэта ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў парламентарый Мікалай Княжыцкі.

З ягоных слоў, Уладзімір Барысенка ў цяжкім стане ў шпіталі. «Барысенку пагражалі і ён пісаў з гэтай нагоды заяву ў праваахоўныя органы», - адзначыў дэпутат.

Інфармацыю пра замах на кандыдата пацвердзіў «Украинской правде» дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка.

«Гадзіну таму ў Барыспалі быў учынены замах на жыццё кандыдата ў народныя дэпутаты па акрузе нумар 98 - Уладзіміра Барысенку, - паведаміў ён. - Калі ён выйшаў на двор пакарміць сваю сабаку, то ў яго стрэльнулі з агнястрэльнай зброі і пад ногі кінулі самаробны ўзрыўпакет.

Кулю спыніла бронекамізэлька, якую насіў Уладзімір Барысенка апошнім часам пасля атрымання тэлефонных пагроз і падкідвання галавы свінні ў якасці застрашвання».

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка даручыў тэрмінова правесці расследаванне нападу на кандыдата Уладзіміра Барысенку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках