Шпіёнскі скандал: Польшча можа выслаць расейскіх дыпламатаў ужо сёння
2- 21.10.2014, 10:17
- 8,711
Польшча можа выслаць з краіны расейскіх дыпламатаў праз шпіёнскі скандал паміж краінамі.
Як паведамляе УНИАН, пра гэта ў эфіры тэлеканала TVP2 заявіла прэм'ер-міністр Польшчы Эва Копач.
З ейных слоў, высылка дыпламатаў з'яўляецца «стандартнай практыкай» у сітуацыях такога роду. Пастанова можа быць прынятая сёння. Колькасць дыпламатаў, якія высылаюцца, не ўдакладняецца.
На мінулым тыдні польскія СМІ паведамілі, што паводле падазрэння ў шпіянажы на карысць Расеі затрыманы высокапастаўлены афіцэр з мінабароны Польшчы, і юрыст, які мае польскае і расейскае грамадзянства, які павінен быў стаць дэпутатам сейма.
Акрамя таго, з'яўляліся паведамленні, што на фоне шпіёнскага скандалу Польшча можа выслаць з краіны не толькі расейскіх дыпламатаў, але і грамадзян Расеі, якія пражываюць і працуюць у Польшчы, а таксама расейскіх журналістаў.