18 траўня 2024, Субота, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі бізнэс просіць выключыць Расею з СГА

Амерыканскі бізнэс просіць выключыць Расею з СГА

Шэраг прадстаўнікоў бізнэсу запатрабаваў ад амерыканскіх уладаў выключыць Расею з СГА ці хаця б датэрмінова скасаваць прэферэнцыі для РФ.

Пра гэта пішуць «Известия» са спасылкай на USTR.

Як паведамляецца, расейскі бок упэўнены, што гаворка ідзе аб далейшым ціску на Расею з дапамогай эканамічных санкцый.

«На грамадскіх слуханнях гаворка заходзіла аб сістэме прэферэнцый СГА, пра тое, ці варта выключыць Расею з гэтай сістэмы», - заявіла дырэктарка ў пытаннях уступлення ў СГА у USTR Сесілія Кляйн.

З ейных слоў, на слуханнях быў цэлы шэраг прадстаўнікоў бізнэс-асацыяцый, якія заяўлялі, што Расея не выконвае сваіх абавязанняў да СГА і таму павінна быць выключаная.

Аднак кіраўніцтва USTR і прадстаўнікі СГА не рабілі такіх прапаноў - прэтэнзіі не заўсёды бываюць абгрунтаванымі.

Прэтэнзіі, як толькі будзе складзеная штогадовая справаздача, будуць накіраваныя ў кангрэс ЗША і ў дырэкцыю СГА, яна ўжо зробіць адпаведныя заявы расейскаму боку з прапановамі ўнесці змены і выправіць памылкі.

Што тычыцца зместу прэтэнзій, то перад грамадскімі слуханнямі амерыканскія бізнэс-асацыяцыі падалі USTR з дзесятак дакладаў, прысвечаных розным галінам эканомікі.

Ва ўсіх справаздачах адзначаецца, што за два гады сяброўства Расеі ў СГА гандляваць амерыканцам з намі стала прасцей: для кагосьці Расея знізіла імпартныя пошліны, многія адзначаюць, што тэрміны імпарту значна скараціліся. Аднак заўваг дастаткова.

Так, вялікае незадавальненне выклікае арыентаванасць расейскай дзяржавы на падтрымку мясцовых вытворцаў і прадпрыемстваў - асабліва гэта кранае амерыканскіх сталеліцейшчыкаў.

Як тлумачыцца ў лісце ад Асацыяцыі паўночнаамерыканскіх сталевытворцаў (AISI) і Асацыяцыі сталевытворцаў (SMA), Расея пры ўступленні ў СГА абяцала, што дзяржпрадпрыемствы не будуць парушаць канкурэнтнае асяроддзе.

«У працэсе перамоваў Расея адзначыла, што ўдзел дзяржпрадпрыемстваў у расейскай эканоміцы, роўна як і ў міжнародным гандлі, быў невялікім і чакаецца, што стане яшчэ меншым», - пішуць прэзідэнт AISI Томас Гібсан і прэзідэнт SMA Філіп Бэл.

«Нягледзячы на гэтыя абавязанні, мы бачым прыкметы, што расейскія дзяржпрадпрыемства і дзяржкампаніі працягваюць нарошчваць прысутнасць у расейскай эканоміцы.

Агулам кампаніі з удзелам дзяржавы цяпер генеруюць блізу 50% ВУП краіны і складаюць блізу 60% агульнай капіталізацыі расейскага фондавага рынку», - адзначаюць яны.

Як паведамляецца, зыскі з'явіліся адразу пасля ўступлення Расеі ў жніўні 2012 года, - першая прыйшла адразу ад Японіі, ЗША і ЕЗ (супраць увядзення ўтылізацыйнага збору за аўтамабілі), наступная была ад ЕЗ у лютым 2013 года (супраць абмежаванняў на імпарт астуджанага мяса з Германіі).

У чэрвені ўжо Расея паскардзілася на ЗША пра невыкананне гандлёвых абавязанняў і увядзенне санкцый у дачыненні да расейскіх банкаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках