18 траўня 2024, Субота, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў прыляцеў у Менск

22
Мядзведзеў прыляцеў у Менск

Старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў прыбыў у Менск для ўдзелу ў пасяджэнні Савета міністраў «саюзнай дзяржавы».

Перад пачаткам пасяджэння запланавана сустрэча з Лукашэнкам. Затым Дзмітрый Мядзведзеў і ягоны беларускі калега Міхаіл Мясніковіч правядуць перамовы ў фармаце «сам-насам», пасля чаго праца саюзнага ўрада працягнецца ў пашыраным складзе, піша БелаПАН.

Сярод найважнейшых пытанняў, якія выносяцца на абмеркаванне саюзнага ўрада, - вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў 2013 годзе і першым паўгоддзі 2014; асноўныя параметры праекта саюзнага бюджэту на 2015 год; прыярытэтныя кірункі далейшага развіцця СД на сярэднетэрміновую перспектыву (2014-2017 гады); прагнозныя балансы попыту і прапановы што да найважнейшых відах прадукцыі СД на 2014 год; індыкатыўныя балансы паліўна-энэргетычных рэсурсаў СД на 2014 і 2015 гады; адзіная структурная прамысловая палітыка ў рамках СД; праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне замежнай палітыкі на 2014-2015 гады; план мерапрыемстваў фарміравання і функцыянавання аб'яднанай транспартнай сістэмы СД; канцэпцыя сацыяльнага развіцця СД да 2015 года; планы сумесных мерапрыемстваў у забеспячэнні функцыянавання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і РФ, а таксама ў супрацьдзеянні тэрарызму на тэрыторыі СД у 2015 годзе і інш.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках