3 траўня 2024, Пятніца, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аварыя ва Унукава: кіроўца снегапрыбіральніка затрыманы

17
Аварыя ва Унукава: кіроўца снегапрыбіральніка затрыманы

Кіроўца снегапрыбіральнай машыны, з якой у аэрапорце Унукава сутыкнуўся самалёт кіраўніка кампаніі Total, затрыманы.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на ягонага адваката Аляксандра Карабанава.

«Ён затрыманы, з ім праводзяцца следчыя дзеянні. Следства будзе выходзіць з хадайніцтвам аб ягоным арышце», - паведаміў Аляксандр Карабанаў.

Пры гэтым адвакат заявіў, што сам кіроўца Уладзімір Мартыненка не ўважае сябе за вінаватага ў гэтай катастрофе.

Прыватны самалёт Dassault Falcon 50, які меў французскую рэгістрацыю, разбіўся ва Унукава пры ўзлёце 20 кастрычніка а 23:57 паводле маскоўскага часу. У выніку сутыкнення са снегапрыбіральнікам самалёт цалкам згарэў, загінулі чатыры чалавекі, якія знаходзіліся на борце, уключаючы прэзідэнта Total Крыстафа дэ Маржэры.

У ліку прыярытэтных версій здарэння следства разглядае памылку дыспетчараў і дзеянні кіроўцы снегапрыбіральнай машыны, які, паводле сцвярджэння следства, быў п'яны. Акрамя таго, таксама будуць правераныя версіі неспрыяльных умоў надвор'я і памылкі пілатавання.

Фота: Reuters/Maxim Shemetov

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках