27 красавiка 2024, Субота, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь у 30 разоў павялічыла імпарт малака з Польшчы

6
Беларусь у 30 разоў павялічыла імпарт малака з Польшчы

Пры гэтым экспарт малочнай прадукцыі ў РФ, паводле афіцыйных звестак, упаў.

За 8 месяцаў 2014 Беларусь імпартавала з Польшчы малако і вяршкі нязгушчаныя (код ТН ЗЭД 0401) на 3,081 млн даляраў, што ў 30 разоў больш, чым за 8 месяцаў 2013 года. У колькасным выражэнні імпарт вырас у 49 разоў да 1456 тон. Пры гэтым, толькі за жнівень было імпартавана 929 тон (супраць 527 тон за папярэднія 7 месяцаў 2014) на 1,643 млн даляраў, піша АФН.

Характэрна, што Беларусь імпартуе малочную сыравіну і з Расеі. Імпарт малака і вяршкоў з Расеі за 8 месяцаў склаў 968 тон (у 1,8 разы больш, чым у студзені-жніўні 2013 года) на 2,215 млн даляраў (рост у 1,4 разы), у тым ліку, у жніўні было імпартавана 166 тон на 327 тысяч даляраў.

Аднак гэтыя лічбы выглядаюць як драбкі на фоне звестак аб экспарце малака і вяршкоў у Расею.

За 8 месяцаў Беларусь паставіла ў Расею 206 тысяч тон (рост на 11%) малака і вяршкоў на 180,111 млн даляраў (рост на 21,2%). За жнівень пастаўкі склалі 28 тысяч тон.

Між тым, агульны экспарт малочнай прадукцыі ў Расею за 8 месяцаў 2014 знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Так валютная выручка ад асноўнай (грашовай) пазіцыі малочнага экспарту Беларусі ў РФ - малако і вяршкі згушчаныя і сухія (код ТН ЗЭД 0402) - за 8 месяцаў 2014 знізілася да 424,409 млн даляраў з 548,756 млн даляраў за аналагічны перыяд 2013 года.

І справа не ў так званым падзенні курсу расейскага рубля, на якое спасылаюцца беларускія чыноўнікі, наракаючы пра страты ў выручцы. У названай пазіцыі малочнага экспарту адбылося падзенне экспарту ў фізічных аб'ёмах - з 154,4 тысяч тон за 8 месяцаў 2013 да 108,2 тысяч тон за 8 месяцаў гэтага года.

Варта адзначыць, што ў астатніх пазіцыях - кісламалочная прадукцыя, масла, сыры - экспарт гэтага года адпавядае экспарту мінулага года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках