20 красавiка 2024, Субота, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тозік: Да канца года прыдумаем, хто такі «дармаед»

136
Тозік: Да канца года прыдумаем, хто такі «дармаед»

Ва ўлад пакуль яшчэ няма крытэрыяў, на падставе якіх беларусаў будуць лічыць дармаедамі.

Але віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік абяцае ўсё вельмі хутка выправіць, піша БелТА.

«Прэзідэнт паставіў задачу да канца года разабрацца і стварыць механізм, пры якім бы ўсе працаздольныя людзі прымалі ўдзел у стварэнні матэрыяльных выгод і ў будаўніцтве нашай роднай дзяржавы», - заявіў ён сёння.

Паводле ягоных слоў, на ўчорашняй нарадзе «пытанне было пазначанае прынцыпова».

«Мы павінны максімальную колькасць людзей уцягнуць, як казалі раней, у грамадска карысную працу. Ніхто не павінен карыстацца выгодамі за кошт іншых, таму што дзяржаўны бюджэт не бяздонны - колькі мы туды насыплем, столькі адтуль і высыплем. І, калі чалавек паводле свайго фізічнага стану можа працаваць, ён павінен працаваць, ніхто за яго напаўняць дзяржбюджэт не будзе», - заявіў віцэ-прэм'ер.

Фота: БелТА

Напісаць каментар 136

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках