29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканская кампанія прапанавала «лятаючы скейтборд»

6

На радасць многім фанатам фільма «Назад у будучыню» кампанія Hendo стварыла сапраўдны ховерборд.

Гэта дошка накшталт сноўборда або скейтборда, здольная парыць над зямлёй, піша «Наша Нiва».

Яна падымаецца над паверхняй за кошт магнітнага поля ад спецыяльнай камбінацыі звышмагутных магнітаў. Для левітацыі патрэбна паверхня з неферамагнітнага правадыра - у Hendo карыстаюцца меднымі панэлямі. Пакуль вышыня палёту не перавышае некалькіх сантыметраў, што зусім не падобна на кадры са знакамітага фільма. Ды і кіраваць дошкай нельга.

Аднак Hendo, фундаваная праз краўдфандынгавы партал Kickstarter, зрабіла лятаючую дошку, каб прадэманстраваць патэнцыял сваёй галоўнай распрацоўкі: рухавіка магнітнай левітацыі. У кампаніі ўжо ёсць прататып дыстанцыйна кіраванага рухавіка.

Дырэктар Hendo Грег Хендэрсан кажа, што выкарыстоўваць ягоны рухавік магнітнай левітацыі можна і для транспартных сродкаў, пераносу грузаў або нават у архітэктуры. Хендэрсан марыць рэалізаваць сваю ідэю аб лятучых будынках: рухавікі ў падмурку будуць падымаць дом над зямлёй у выніку небяспекі, напрыклад, падчас землятрусу.

Аднак гэта не значыць, што лятучую дошку Hendo нельга набыць: кампанія абяцае выслаць працоўны асобнік за 10 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках