24 красавiка 2024, Серада, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэмію Сахарава атрымаў урач-гінеколаг з Конга

Прэмію Сахарава атрымаў урач-гінеколаг з Конга

Еўрапарламент прысудзіў прэмію імя Сахарава «За свабоду думкі» ўрачу-гінеколагу з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Дзянісу Муквеге.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Твітэры» паведаміў старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 26 лістапада ў Страсбургу, піша Lenta.ru.

Раней паведамлялася, што 59-гадовы Дзяніс Муквеге (на фота) трапіў у спіс намінантаў на ўручэнне прэміі за сваю працу ў рэабілітацыі жанчын-ахвяр сэксуальнага гвалту ў ваенны час.

8 кастрычніка быў агучаны шорт-ліст прэміі імя Сахарава. У яго ўвайшлі тры прэтэндэнты - Дзяніс Муквеге, азербайджанская праваабаронца Лэйла Юнус і рух «Еўрамайдан», які прадстаўлялі спявачка Руслана (Руслана Лыжычка), прэзідэнт Украінскай асацыяцыі студэнцкага самакіравання Лізавета Шчэпецільнікава і журналісты Мустафа Наем і Таццяна Чарнавол.

Прэмія імя Андрэя Сахарава ўручаецца з 1988 года за дасягненні ў галіне абароны праў і асноўных свабод чалавека, развіцця дэмакратыі і адстойвання вяршэнства закона, павагі да міжнароднага заканадаўства і абароны праў меншасцяў. У 2004 годзе на яе вылучаўся беларускі рух супраціву «Зубр», а прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў. У 2006 годзе яе лаўрэатам стаў Аляксандр Мілінкевіч.

Фота: Henrik Montgomery/Scanpix-Sweden/AFP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках