6 траўня 2024, панядзелак, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венесуэла звярстала праект бюджэту зыходзячы з кошту нафты $60

2
Венесуэла звярстала праект бюджэту зыходзячы з кошту нафты $60

Венесуэльскія ўлады падрыхтавалі праект бюджэту на 2015 год, у які закладзены сярэдні кошт нафты $60 за барэль.

Са слоў міністра фінансаў краіны Радольфа Марка, улады рыхтуюцца да любога сцэнару далейшага руху коштаў на нафту. Агульную даходную частку Марка ацаніў у 741 млрд балівараў ($118 млрд), з іх даходы ад продажу нафты павінны скласці 124 млрд балівараў ($19,6 млрд), піша РБК.

«Мы гатовыя да любых сцэнароў, якія могуць паўстаць у сувязі з коштамі нафты», - заявіў Радольфа Марка, прэзентуючы ў Нацыянальнай асамблеі праект бюджэту краіны.

Даходная частка бюджэту краіны складзе, згодна з праектам, 741 млрд балівараў ($118 млрд). Нафтавая галіна прынясе прыбытак блізу 124 млрд балівараў (19,6 млрд).

Расейскі бюджэт на 2014 год звярстаны з разліку $104 за барэль, але Цэнтрабанк таксама рыхтаваў варыянт дзеянняў на выпадак, калі кошт нафты ўпадзе да $60 за барэль. «Я думаю, што можа быць кошт блізу $60. Нас папрасілі, каб мы рабілі шокавы сцэнар. Мы рабілі жорсткі, але верагодны, а нас прасілі шокавы, таму парадку $60 мы там закладзем», - распавядала «Інтэрфаксу» першы намеснік старшыні ЦБ РФ Ксенія Юдаева ў пачатку кастрычніка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках