7 траўня 2024, aўторак, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стары гараж у Лондане прадаюць за 700 тысяч еўра

10

Сакрэт высокага кошту збудавання заключаецца ў двух фактарах.

Паводле інфармацыі The Daily Mail, 30 кастрычніка на продаж будзе выстаўлены гараж у цэнтры Лондана за 700 тысяч еўра, піша «Інтэрфакс».

Гаражом гэты будынак назваць можна з вельмі вялікай нацяжкай. Хутчэй гэта проста застаронак, што ўціснуты ў старым лонданскім двары. Будынак памерамі 3,35 х 2,1 метра абабіта дрэвам і пакрыта дахоўкай, ладна прарослай мохам.

Сакрэт высокага кошту застаронка заключаецца ў двух фактарах. Па-першае, ён знаходзіцца ў прэстыжным раёне Кенсінгтон і Чэлсі. Па-другое, яго ўладальнікі ўжо атрымалі дазвол ад уладаў на перапланіроўку, якая дазволіць ператварыць яго ў невялікі двухпавярховы домік з двума спальнямі, гасцінай і кухняй.

На такую суму можна набыць тры гатовых катэджа з поўным аздабленнем у прэстыжнай катэджнай забудове пад Менскам. Верагоднасць продажу па гэтаму кошту досыць высокая. Нядаўна кошт падземнай паркоўкі для двух аўтамабіляў у Кенсінгтоне ацанілі ў 400 000 фунтаў стэрлінгаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках