7 траўня 2024, aўторак, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Moody's панізіла рэйтынгі Масквы і Санкт-Пецярбурга

Moody's панізіла рэйтынгі Масквы і Санкт-Пецярбурга

Рэйтынг найбуйнейшых расейскіх гарадоў паніжаны з Baa1 да Baa2 з «негатыўным» прагнозам.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні агенцтва, піша «Карэспандэнт».

Гэтыя дзеянні Moody's тлумачыць зніжэннем суверэннага рэйтынгу Расеі з Baa1 да Baa2 з «негатыўным» прагнозам.

Таксама агенцтва знізіла рэйтынгі кампаній: Водаканал-Фінанс з Baa2 да Baa3, Заходні хуткасны дыяметр - з Baa3 да Ba1 і Водаканал з Baa2 да Baa3.

Акрамя гэтага, Moody's пацвердзіла рэйтынгі шэрагу гарадоў і рэгіёнаў Расеі. Па 12 рэгіёнах і гарадах прагноз быў зменены на «негатыўны». Гаворка ідзе аб Комі, Башкірыі, Татарстане, Чувашыі, Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, Краснаярскім краі, Ніжагародскай, Омскай, Самарскай абласцей, гарадоў Валгаград, Краснадар і Омск.

Агенцтва таксама пацвердзіла «негатыўны» прагноз рэйтынгу Краснадарскага краю, Белгарадскай і Валагодскай абласцей.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках