6 траўня 2024, панядзелак, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт Валерыі ў Лондане сустрэлі пратэстамі

13
Канцэрт Валерыі ў Лондане сустрэлі пратэстамі

Дзесяткі чалавек пікетавалі будынак Альбэрт-хола, дзе праходзіў выступ гэтай спявачкі і іншых расейскіх выканаўцаў.

Украінскія сцягі, перакрэсленыя фатаграфіі Валерыі і яе мужа Іосіфа Прыгожына, улёткі з надпісам «Ганьба табе, Альбэрт-хол». З усім гэтым давялося сутыкнуцца гледачам, якія прыйшлі напярэдадні ў адну з самых вядомых канцэртных заляў свету. Дэманстрацыю арганізавалі дзве групы - рух выхадцаў з Расеі «Говорите громче» і «Лондонский Евромайдан», які аб'ядноўвае прадстаўнікоў украінскай дыяспары. Як распавёў каналу BBC адзін з актывістаў, пратэстоўцы пастанавілі публічна выказаць незадаволенасць выказваннямі выканаўцаў, якія падтрымліваюць палітыку расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ва Украіне, паведамляе «Эхо Москвы».

Раней рух «Говорите громче» сабраў больш за чатыры тысячы подпісаў пад петыцыяй у адрас брытанскіх уладаў з просьбай забараніць уезд у краіну Валерыі і іншым спевакам. Украінскія ж актывісты заклікалі дырэкцыю Альбэрт-хола скасаваць выступ расейкі, каб рэпутацыя канцэртнай залі не пацярпела.

Нягледзячы на пратэсты, Валерыя засталася задаволеная сваім выступам у Лондане. Яна падзякавала публіцы за цёплы прыём. Пры ўездзе ў Вялікабрытанію, аднак, не абышлося без складанасцяў. Як распавёў Іосіф Прыгожын, сям'ю спявачкі пратрымалі на мяжы восем гадзін.

Фота: DELFI

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках