7 траўня 2024, aўторак, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля берагоў Швецыі з'явілася другая падлодка

41
Ля берагоў Швецыі з'явілася другая падлодка

Швецыя зафіксавала актыўнасць яшчэ адной падводнай лодкі ў сваіх тэрытарыяльных водах.

Пра гэта паведамляе мясцовае выданне SVD са спасылкай на прадстаўнікоў узброеных сіл Швецыі.

Шведскія вайскоўцы ўсталявалі кантакт з некалькімі падводнымі аб'ектамі ў тэрытарыяльных водах краіны, піша «Еўрапейская праўда».

«Я хачу паведаміць, што было зафіксавана два аб'екты, аб якіх паведамілі цывільныя грамадзяне, і гэтыя назіранні дастаткова цікавыя, каб распачаць вывучэнне сітуацыі», - паведаміў адмірал Андэрс Грэнштад.

Ён паведаміў, што цяпер у магчымых месцы іх знаходжання сканцэнтраваныя значныя сілы флоту краіны. Падазроныя аб'екты ляжаць на дне, на адлегласці некалькіх сотняў метраў адзін ад аднаго, і не рухаюцца.

Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Швецыі Сверкар Гарансан паабяцаў прымяніць вайсковую моц, калі будзе знойдзена новая падводная лодка.

«Я не зайздрошчу тым, хто цяпер знаходзіцца там, у нашых тэрытарыяльных водах. І я ўважаю цалкам мэтазгодным прымяніць вайсковую сілу», - заявіў Гарансан.

Пакуль афіцыйныя асобы пазбягаюць называць краіну, субмарыну якой шукаюць паблізу Стакгольма.

ВМС Швецыі шосты дзень запар шукаюць падлодку ў водах Стакгольмскага архіпелага, дзе раней была адзначана «замежная падводная дзейнасць».

Фота: AP

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках