7 траўня 2024, aўторак, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенская лекарка брала хабар прадуктамі

9
Гарадзенская лекарка брала хабар прадуктамі

У Гародні СК завяршыў расследаванне крымінальнай справы паводле факту атрымання хабару супрацоўніцай занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Пра гэта паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік СК Гарадзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Падчас следства высветлена, што службовая асоба неаднаразова атрымлівала незаконныя ўзнагароджанні ў выглядзе прадуктаў харчавання ад загадчыкаў вытворчасці і шэф-кухароў устаноў сістэмы адукацыі. За гэта яна не складала пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях паводле выяўленых падчас планавых праверак харчблокаў парушэнняў санітарна-гігіенічных нормаў.

Супрацоўнікі УБЭП УУС Гарадзенскага аблвыканкама і іх калегі з Ленінскага РАУС Гародні затрымалі падазраваную з довадамі злачынства.

Следчыя сабралі довады, якія б выкрывалі службовую асобу ва ўчыненні пяці аналагічных злачынстваў. Дзеянні работніцы санітарна-гігіенічнай службы кваліфікаваныя паводле ч.2 арт. 430 (атрыманне хабару) КК. Справа накіраваная ў суд.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках