Жыхарам Крыма выдаюць замежныя пашпарты, з якімі не пусцяць у ЕЗ і ЗША
24- 22.10.2014, 12:32
- 17,496
У акупаваным Крыме 22 кастрычніка пачнуць выдаваць замежныя пашпарты.
Пра гэта паведамляюць у Федэральнай міграцыйнай службе Расеі.
Прымаць дакументы ўстанова пачне ў верасні. У Федэральнай міграцыйнай службе гавораць, што крымчане падалі блізу трох тысяч заяў на атрыманне выязнога дакумента.
Нагадаем, Еўразвяз, ЗША і іншыя краіны, якія не прызнаюць акупацыю Крыма, заявілі, што не будуць пускаць ягоных жыхароў, якія атрымалі расейскі замежны пашпарт. Жыхары паўвыспы змогуць уехаць у гэтыя краіны выключна па замежных украінскіх пашпартах.