25 красавiка 2024, Чацвер, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: У Раду могуць прайсці дзесяць партый

За чатыры дні да галасавання сацыёлагі апублікавалі свежыя звесткі апошняга апытання.

Пераадолець 5% бар'ер на парламенцкіх выбарах 26 кастрычніка маюць шанец дзесяць палітычных сілаў. Пра гэта сведчаць звесткі апытання Фонду «Дэмакратычныя ініцыятывы» і КМІС, завершанага за тыдзень да галасавання.

Паводле звестак апытання, у выбарах безумоўна плануюць удзельнічаць 55% апытаных, яшчэ 24% не выключаюць такую магчымасць, піша zn.ua.

На перыяд правядзення апытання траціна выбаршчыкаў (32%), якія збіраліся ўзяць удзел у выбарах, не вызначыліся, за каго будуць галасаваць.

З улікам статыстычнай хібнасці выбаркі ў 2,2%, шанцы прайсці ў парламент захоўваюць дзесяць партый.

Астатнія партыі набіраюць менш за два адсоткі, У прыватнасці, за «Правы сектар» гатовыя галасаваць 1,8% выбаршчыкаў, за «Затуп» - 1,4%.

Апытанне было праведзенае Фондам «Дэмакратычныя ініцыятывы» сумесна з Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі 9 да 18 кастрычніка 2014. Апытанне праводзілася ў 110 населеных пунктах ва ўсіх абласцях Украіны, акрамя аўтаномнай рэспублікі Крым. У перыяд апытання не было магчымасці правесці апытанне ў Луганску (адпаведна, была павялічаная квота інтэрв'ю ў Данецку). Усяго было апытана 2025 рэспандэнтаў. Хібнасць выбаркі не перавышае 2.2%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках