7 траўня 2024, aўторак, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сакрэтны код аніматараў

4

Адна ўражлівая рэч, якую вы ніколі не заўважалі ў мультфільмах Disney і Pixar, але яна была ў вас пад носам.

Вы бачылі яе зноў і зноў, нават не ўсведамляючы гэтага: камбінацыя A113 з'яўляецца ў мультфільмах на працягу многіх гадоў. Літаральна ў нас пад носам. Не верыце? AdMe.ru сабраў прыклады гэтага схаванага паведамлення. Вось яны.

Звярніце ўвагу на нумар аўтамабіля з «Гісторыі цацак»

Ён такі ж, як і нумар пакоя ва «Універсітэце монстраў»

Нумар залы суда ў мультфільме «Уверх»

І мадэль фотаапарата з «У пошуках Нэма»

Аўто ў «Ліла і Сціч» - зноў A113

І нават гэтая малюсенькая этыкетка ў «Рататуі»

Нумарны знак у мультфільме «Тачкі»

І тут

І тут

Код з «Валі», які паведамляе, што карабель ніколі не вернецца на Зямлю

У «Суперсямейцы» - Містэр Выключны затрымаўся на ўзроўні A1, клетка нумар - вы ўжо здагадаліся, які

«Смелая сэрцам»

І нават «Сімпсаны»

А яшчэ А113 з'яўляецца ў такіх фільмах, як «Мсціўцы», «Галодныя гульні» і «Місія невыканальная»

А113 - гэта нумар аўдыторыі ў Каліфарнійскім інстытуце мастацтваў

У якой праходзілі заняткі першакурснікаў у спецыяльнасці «Графічны дызайн і анімацыя»

Многія з іх сталі вядучымі аніматарамі Pixar, Disney і іншых студый

Так, непрыкметна ўстаўляючы нумар «A113» у фільмы, аніматары аддаюць гонар сваім настаўнікам, калегам і сваёй агульнай справе. І гэта выдатна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках