7 траўня 2024, aўторак, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Беларусі хочуць разводзіць аленяў

45
Улады Беларусі хочуць разводзіць аленяў

А таксама вырошчваць сібірскую абляпіху.

Пра гэта заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання рэспублікі Ігар Брыля, піша "Інтэрфакс".

"Што тычыцца інтрадукцыі алтайскіх гатункаў абляпіхі, мы хацелі б разгледзець менавіта вырошчванне ў прыродна-кліматычных умовах Беларусі з мэтай іх адаптацыі і арганізацыі прамысловай вытворчасці аблепіхавай сыравіны", - сказаў Ігар Брыля ў Новасібірску ў сераду.

З ягоных слоў, магчыма супрацоўніцтва ў сферы пантавай аленегадоўлі. "Далей мы хочам папрацаваць у кірунку навукова-тэарэтычнай і практычнай дапамогі ў арганізацыі галіны пантавай аленегадоўлі на тэрыторыі нашай рэспублікі з перадачай на ўзаемавыгадных умовах тэхналогій перапрацоўкі прадукцыі пантавай аленегадоўлі", - сказаў Ігар Брыль.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках