6 траўня 2024, панядзелак, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: No Putin - no war

1

Новыя фота з акцыі пратэсту супраць выступлення спявачкі Валерыі ў Лондане.

Вядомы бізнэсовец Яўген Чычваркін, які пакінуў Расею ў 2008 годзе і цяпер пражывае ў Вялікай Брытаніі, апублікаваў здымкі ў сваім блогу.

«Сабраліся, у асноўным, украінцы. Андрэй Сідзельнікаў з міжнароднага руху «Гаварыце гучней» таксама тут, з ім, дарэчы, мы разыходзімся ў меркаванні што да магчымасці артыстаў выступаць. Я не ўважаю за правільную забарону на візы і іншыя абмежаванні. У мяне не выклікае ні найменшага задавальнення тое, што, у выніку, не змог прыехаць Кабзон і што, паводле чутак, Валерыю пратрымалі восем гадзін на пашпартным кантролі. Гэтага я не прасіў, тое, што я хачу і патрабую - каб папулярныя людзі не заклікалі галасаваць за Пуціна», - распавёў ён.

Нагадаем, дзясяткі чалавек учора пікетавалі будынак Альберт-хола, дзе праходзіў выступ гэтай спявачкі і іншых расейскіх выканаўцаў. Яны трымалі ўкраінскія сцягі, перакрэсленыя фатаграфіі Валерыі і яе мужа Іосіфа Прыгожына, улёткі з надпісам «Ганьба табе, Альберт-хол».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках