6 траўня 2024, панядзелак, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тверк» у Гародні: дзяўчыны знялі відэа ў духу МТV (Відэа)

53

Відэа, вядома, на аматара. На наш погляд, выйшла не надта.

Незвычайнае відэа з экзатычным танцам «TWERK» зняла танцавальная група «SUMMER TIME» на чале з Воляй Лета, піша сайт 015.by.

Як адзначыла Воля, відэа знялі ў сярэдзіне верасня, але ў сетцы з'явілася нядаўна: «Канкрэтна ў гэтым відэа атрымалася «мала танцу», але гэта прома агулам... аб тым, што мае курсы стромкія, моцныя, і вельмі творчыя, дапамагаюць раскрывацца, адчуваць сябе прыгожай, жаданай і сэксуальнай. Хацелася паказаць макіяж, прычоскі, стыль пінап, ну і трохі тверку».

- Дык гэта прома-відэа тваёй студыі?

- У мяне няма студыі, гэта прома-відэа танцавальнага праекта «TWERK DANCE WEEK from LETA OLIA».

- Якія патрабаванні ты вылучала да дзяўчат, якія хочуць запісацца на твае курсы?

- Ніякіх асаблівых патрабаванняў няма, акрамя таго, што дзяўчынкі павінны быць паўналетнія. Вядома будзе добра, калі ў дзяўчыны прыгожая постаць і твар...але гэта не самае важнае.

- А што важна ў фізічнай падрыхтоўцы для заняткаў танцамі?

- Важная пластыка, расцяжка і наогул цягавітасць. На апошнім курсе, на якім знялі відэа, я рабіла дадатковыя заняткі па расцяжцы.

- Стыль «Twerk» досыць малады і правакацыйны. Якія водгукі ты атрымліваеш ад гэтага роліка?

- Водгукі пра кліп былі добрымі. Хлапчукам падабаюцца ўсе відэа. Некаторыя дзяўчаты не вітаюць гэта, але на тое ёсць свае прычыны: зайздрасць, рэўнасць, комплексы і да т.п.

Тверкінг, або тверк - від танца, у якім чалавек, танчыць пад поп-музыку ў сэксуальна правакатыўнай манеры прысядаючы і рухаючы сцёгнамі знізу ўверх. Асноўны рух гэтага танца ўзяты з класічнага рэгетону.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках