20 красавiка 2024, Субота, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцы РФ зразумелі, што ўкраінская мова - не дыялект расейскай

14
Вайскоўцы РФ зразумелі, што ўкраінская мова - не дыялект расейскай

Выкарыстанне роднай мовы часта дазваляе ўкраінскім вайскоўцам схаваць ад расейскага праслухоўвання сэнс сказанага.

Напышлівае меркаванне расейцаў, што ўкраінская - гэта наогул не мова, згуляла з імі злы жарт. Бо як высветлілася на практыцы, калі ўкраінцы выкарыстоўваюць сваю нацыянальную мову, то ў расейцаў практычна няма шанцаў зразумець, пра што ідзе гаворка. Гэтая асаблівасць дазваляе абмяркоўваць і прымаць пастановы вайскоўцам для кароткатэрміновых задач практычна не шыфруючыся, піша «Прэса Украіны».

«Цікавая інфармацыя ад чалавека з зоны АТА. Распавядаў аб сродках сувязі. Расейцы слухаюць і пеленгуюць усё, што выходзіць у эфір. Станцый з маскіроўшчыкамі гаворкі не хапае, але часам дапамагае тое, што спачатку ўспрымалася, як анекдот. Калі інфармацыя вельмі састарэлая і пятнаццаць-дваццаць хвілін вырашаюць справу, выратаваць можа ... ўкраінская мова.

У іх ёсць дастатковая колькасць перакладчыкаў з ангельскай і кітайскай. А пра ўкраінскую яны ўвесь час думалі, што гэта наогул не мова. Маўляў, «калі я слухаю Верку Сярдзючку - мне ўсё зразумела». І калі такі «спец» чуе ў слухаўках размову хлопца з Умані і дзядзькі з Закарпацця, то трэск шаблону чуваць нават па гэты бок мяжы. Кантактуйце на ўкраінскай», - паведамляе адзін з карыстальнікаў сацсеткі «Вконтакте».

Каментатары адзначаюць, што ўкраінская мова мае настолькі шмат розных і незвычайных дыялектаў, што нават самім украінцам часам цяжка зразумець, пра што ідзе гаворка.

«Мы з калегамі некалькі дзён таму вярнуліся з АТА і магу пацвердзіць, што нават мы ўкраінцы не адразу, пры непасрэднай размове, можам здагадацца аб значэнні ўсіх дыялектных слоў, а маскалю не дапаможа ніякі «дэшыфратар», - паведамляе адзін з іх.

Іншы каментатар справядліва заўважае, што «мова кожнага народа - гэта ягоны ўнікальны баявы код».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках