6 траўня 2024, панядзелак, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары памежжа: «Калі нельга нічога правозіць, навошта патрэбныя гэтыя пункты пропуску?»

21
Жыхары памежжа: «Калі нельга нічога правозіць, навошта патрэбныя гэтыя пункты пропуску?»

З 25 кастрычніка памежжу можна будзе правозіць праз мяжу толькі 250 грамаў гарбаты і кавы.

Жыхары памежных рэгіёнаў, для якіх пачне дзейнічаць пастанова №50, навіну пра абмежаванні ўспрынялі ў штыкі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Ды мы і раней не маглі правозіць новую вопратку, нейкія пакупкі аб'ёмныя, - кажа жыхарка Кобрынскага раёна Вольга, якая ездзіць ва Украіну праз спрошчаны пункт пропуску Дзівін. - Але гэтыя абмежаванні яшчэ больш строгія. Атрымліваецца, што мы не можам сумку з рэчамі правезці. Або ўзяць граблі і рыдлёўкі, каб магілкі прыбраць? Або з ягадамі і грыбамі не зможам да сваякоў паехаць? Нам цяпер у другі пункт пропуску ехаць? А гэты тады для чаго?

Пад новыя правілы трапіла больш за 30 раёнаў краіны. Асабліва Гомельская і Гарадзенская вобласці. Тут больш за ўсё такіх пунктаў пропуску.

Нагадаем, згодна з новымі правіламі, жыхары памежных раёнаў падчас перасячэння спрошчаных пунктаў пропуску не змогуць правезці больш за пяць кілаграмаў прадуктаў. Пры гэтым кавы можна будзе завезці ўсяго 300 грамаў, а гарбаты і таго менш - 250 грамаў, а ношанага адзення можна будзе ўзяць з сабой не больш пяці адзінак.

Мытнікі тлумачаць, што ў пунктах спрошчанага пропуску праводзіцца толькі памежны кантроль. Таму складана адсачыць перамяшчэнне тавараў. Ды і прызначаныя такія пункты для жыхароў памежжа, якія ездзяць у госці да сваіх сваякоў або на могілкі. У іншых пунктах пропуску гэтыя абмежаванні дзейнічаць не будуць.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках