6 траўня 2024, панядзелак, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

6 эфектыўных алгарытмаў дасягнення шчасця

2
6 эфектыўных алгарытмаў дасягнення шчасця

Нядаўняе даследаванне псіхолагаў універсітэта Паўднёвай Фларыды (ЗША) дазволіла вывесці формулу шчасця.

6 самых эфектыўных спосабаў уздзеяння чалавека на ўласную свядомасць, якія дазваляюць адчуць сябе шчаслівым.

Паводле даследавання, апублікаванага ў часопісе "The Psychological Science", для таго каб адчуваць сябе шчаслівым, чалавеку неабходна:

1. Адчуваць падзяку. Удзельнікі даследавання паводле задання псіхолагаў выказалі сваю падзяку, напісаўшы лісты людзям, якія калі-небудзь аказалі ім дапамогу. Гэта прымушала ўдзельнікаў эксперыменту адчуваць цёплыя эмоцыі на працягу некалькіх тыдняў, піша estet-portal.com.

2. Думаць пазітыўна. Рэгулярная візуалізацыя сваіх жаданняў і надзей значна павышала эмацыйны настрой удзельнікаў эксперыменту.

3. Рабіць добрыя справы. Экспэрты аднадушныя: задавальненне ад здзейсненага добрага ўчынку значна вышэй у таго, хто здзейсніў яго, чым у таго, каму ён быў адрасаваны.

4. Весці ўлік удачам. Людзі, якія пачалі фіксаваць у памяці пазітыўныя падзеі, якія адбыліся ў іх жыцці, пачыналі адчуваць сябе значна больш шчаслівымі.

5. Рэалізоўваць свае таленты. Удзельнікам прапаноўвалася ўсяляк праяўляць сваю індывідуальнасць, адметныя рысы і таленты - спяваць, маляваць, жартаваць, супакойваць, клапаціцца. Рэалізацыя закладзеных у чалавеку добрых якасцяў забяспечвала ўдзельнікам адчуванне паўнаты быцця, а гэта - адно з самых пазітыўных пачуццяў.

6. Быць побач са шчаслівымі людзьмі. Шчасце перадаецца паветрана-кропельным шляхам, жартуюць псіхолагі. Але ў кожным жарце ёсць доля жарту. Знаходжанне побач са шчаслівым чалавекам павялічвае верагоднасць таго, што Вы будзеце шчаслівым, на 25%.

Быць шчаслівым - гэта проста, кажуць псіхолагі. Бо Ваш эмацыйны настрой залежыць толькі ад Вас. Важна зразумець гэта і прыняць усю паўнату адказнасці за сваё жыццё на сябе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках