19 красавiка 2024, Пятніца, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна пагадзілася аплаціць газавую запазычанасць перад Расеяй па $268,5

4
Украіна пагадзілася аплаціць газавую запазычанасць перад Расеяй па $268,5

Запазычанасць будзе выплачаная коштам, які дзейнічаў на працягу першага квартала 2014 года.

Украіна пагадзілася аплаціць існуючую запазычанасць перад Расеяй у памеры $3,1 млрд за папярэднія пастаўкі газу на аснове кошту ў $268,5 за 1 тыс кубаметраў, які дзейнічаў на працягу першага квартала 2014 года. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве энэргетыкі і вугальнай прамысловасці.

Гэтая дамоўленасць была дасягнутая ў рамках трохбаковых газавых перамоваў у фармаце Украіна-ЕЗ-Расея, якія прайшлі ў Брусэлі 21 кастрычніка, паведамляе ведамства. Згодна з графікам аплаты, першы транш у памеры $1,45 млрд Украіна накіруе да канца кастрычніка гэтага года. Другі транш у памеры $1,65 млрд - да канца года, піша liga.net.

Адзначаецца, што ўсе стораны перамоваў прыйшлі да агульнай пазіцыі ва ўсталяванні часовага кошту ў $385 за тыс кубаметраў расейскага газу на зімовы перыяд і ў адмове на гэты час ад прынцыпу "бяры або плаці".

Што ж тычыцца будучых аб'ёмаў газ, што ў Мінэнэргавуглю дадалі: "Аб'ём газу, які купляецца на гэтых умовах, будзе ўдакладнены дадаткова".

Наступны раўнд кансультацый пройдзе 29 кастрычніка ў Брусэлі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках