7 траўня 2024, aўторак, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент зацвердзіў новы склад Еўракамісіі

Еўрапарламент зацвердзіў новы склад Еўракамісіі

За новы склад Еўракамісіі прагаласавалі 423 еўрапарламентары з 701.

Еўрапарламент у сераду прагаласаваў за зацвярджэнне новага складу Еўракамісіі на чале са старшынём Жан-Клодам Юнкерам.

Новы склад ЕК быў зацверджаны галасамі 423 дэпутатаў, 209 прагаласавалі "супраць". 69 парламентарыяў устрымаліся.

У панядзелак да паўночы скончыліся слуханні двух кандыдатаў у выканаўчую калегію ЕЗ. Дэпутацкі "залік" атрымалі Віялета Булц са Славеніі і славак Мараш Шэўчавіч, піша korrespondent.net.

Булц была прапанаваная ўрадам сваёй краіны пасля таго, як не атрымала ўхвалы профільнага камітэта Еўрапарламента былы прэм'ер-міністр Славеніі Аленка Братушак, якая сама сябе вылучыла кандыдатам у еўракамісары.

У сувязі з гэтым партфель энэргетычнага саюза, прадугледжаны спачатку для Братушак, перададзены намесніцы старшыні Еўракамісіі Шэўчавіч, што запатрабавала для яго новых слуханняў у сувязі са зменай функцый. Булц будзе займацца пытаннямі транспарту, першапачаткова даручанымі Шэўчавіч.

Нагадаем, прэзідэнт Еўракамісіі быў абраны яшчэ ў сярэдзіне ліпеня, ім стаў экс-прэм'ер Люксембурга Жан-Клод Юнкер.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках