7 траўня 2024, aўторак, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі пра кіраўніка Total: Сам вінаваты, чаго ляціш ноччу?

36
Жырыноўскі пра кіраўніка Total: Сам вінаваты, чаго ляціш ноччу?

Скандальны лідар ЛДПР знайшоў вінаватых у авіякатастрофе ва Унукаве.

Уладзімір Жырыноўскі выказаў упэўненасць у тым, што кіроўца снегаўборачнай машыны не вінаваты ў авіякатастрофе ў маскоўскім аэрапорце Унукава. Пра гэта ён заявіў у эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва».

«Вінаваты лётчык, экіпаж... Вінаваты аэрапорт, дыспетчар - туман быў, нельга было даваць дазвол на вылет... Вінаваты сам нябожчык, таму што, чаго ты ляціш так позна ноччу?» - заявіў Жырыноўскі, дадаўшы, што адна з асноўных прычын падобных катастроф - чалавечая прагнасць. На думку палітыка лётчык здзейсніў вылет у дрэнных умовах надвор'я дзеля заробку.

«Прагнасць фраера згубіла, прагныя ўсе... 300 метраў бачнасць, ты куды ляціш, не разумееш, што праз пяць секунд бачнасці ўжо не будзе? Лётчык хворы, вар'ят», - адзначыў лідар ЛДПР.

Прыватны самалёт Dassault Falcon 50 разбіўся ва Унукаве пры ўзлёце 20 кастрычніка ў 23:57 маскоўскага часу. У выніку сутыкнення са снегаўборачнай машынай самалёт цалкам згарэў, загінулі чатыры чалавекі, якія знаходзіліся на борце, уключна з прэзідэнтам Total Крыстафа дэ Маржэры.

У ліку прыярытэтных версій здарэння следства разглядае памылку дыспетчараў і дзеянні кіроўцы снегаўборачнай машыны, які, паводле сцвярджэння следства, быў п'яны. Акрамя таго, таксама будуць правераны версіі неспрыяльных умоў надвор'я і памылкі пілатавання.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках