6 траўня 2024, панядзелак, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: Ад Украіны залежыць будучыня Расеі і Еўропы

2
Карл Більт: Ад Украіны залежыць будучыня Расеі і Еўропы

Калі ўкраінскія выбаршчыкі прыйдуць на ўчасткі 26 кастрычніка, не толькі лёс іхняй краіны будзе пастаўлены на карту.

Будучыня Украіны будзе вырашаць будучыню Расеі, і будучыня Расеі будзе мець істотны ўплыў на будучыню Еўропы. Пра гэта напісаў у сваім артыкуле былы міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт, піша «Новы рэгіён».

«Украіна апынулася горшай з усіх постсавецкіх дзяржаў, дзе кумаўство і карупцыя сарвалі вытворчы патэнцыял, у выніку чаго краіна заставалася далей і далей ззаду іншых посткамуністычных краін з пераходнай эканомікай. Найбольш заўважным з'яўляецца параўнанне з Польшчай: у незалежнасці ад таго, што абедзве краіны мелі прыкладна аднолькавы ВУП на душу насельніцтва, сёння Польшча больш чым у тры разы апярэджвае Украіну. Аранжавая рэвалюцыя ў 2004 годзе была правалам для большасці ўкраінцаў, - упэўнены ён. - Жаданага разрыву з мінулым не адбылося, так як палітычная барацьба сярод новых лідараў краіны заблакавала рэалізацыю любых сур'ёзных рэформаў».

У той жа час Більт адзначае, што Украіна пачала весці перамовы з Еўрапейскім Звязам аб зоне свабоднага гандлю і пагадненні аб асацыяцыі з 2007 года, і яны былі завершаны ў пачатку 2012 года. «Больш актыўна, чым раней, Крэмль пачаў наступ, каб адвярнуць Украіну ад пагаднення з ЕЗ, якое было падтрымана нават пры Януковічу і ягонай Партыі рэгіёнаў. Астатняе - адмова Януковіча ад пагаднення з ЕЗ, народнае паўстанне, якое выцесніла яго ў адказ, два нашэсці Расеі і тысячы людзей, забітых ва ўсходнім Данбасе, - гэта гісторыя», - падвёў вынік аўтар артыкула.

На думку Більта, заходнія санкцыі супраць Расеі, безумоўна, падкрэсляць сур'ёзнасць, з якой ЕЗ і ЗША разглядаюць намаганні Пуціна, накіраваныя на падрыў асноўных прынцыпаў еўрапейскай бяспекі і міжнароднага права.

«Але нават саслабленая Расея ўсё роўна будзе мець моцную ўладу ў яе непасрэднай блізкасці. У рэшце рэшт, толькі сіла і рашучасць Украіны можа блакаваць рэвізіянісцкія амбіцыі Расеі», - упэўнены швед. На ягоную думку, «выбары ў нядзелю павінны прывесці да ўрада, які сапраўды рашуча правядзе радыкальную рэформу ў краіне». У гэтым выпадку Більт прагназуе актыўную падтрымку Украіны міжнароднай супольнасцю, у тым ліку і з дапамогай фінансавання, «і калі гэты парадак дня пройдзе паспяхова, рэвізіянісцкая стаўка Крамля будзе заблакаваная, і можа стаць пачаткам вельмі неабходнай хвалі рэформаў у самой Расеі».

«Але калі рэформа не атрымаецца, мала хто сумняваецца, што Крэмль будзе працягваць сваю палітыку, пакуль не дасягне сваіх мэт у Кіеве. Пуцін не спяшаецца, але ён дакладна ведае, чаго ён хоча, - папярэджвае ён. - Рэвізіянізм можа ператварыцца ў просты рэваншызм...». «Да гэтага часу можа ўжо быць занадта позна, каб спыніць спаўзанне да больш шырокай канфрантацыі. Менавіта таму з'яўленне моцнай і дэмакратычнай Украіны пасля дзесяцігоддзяў няўдач трэба зараз. Выбары ў гэтую нядзелю маюць вырашальнае значэнне для Украіны, але яна таксама з'яўляецца ключом да заахвочвання трансфармацыі Расеі ў сапраўднага чальца дэмакратычнай еўрапейскай сям'і», - спадзяецца Більт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках