7 траўня 2024, aўторак, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр спорту: Хамства Уткіна выходзіць за межы спартыўнай этыкі

15
Міністр спорту: Хамства Уткіна выходзіць за межы спартыўнай этыкі

Аляксандр Шамко заступіўся за БАТЭ.

У сераду раніцай міністр спорту прыйшоў у «парламент» дакладваць пра змены ў закон аб фізічнай культуры. Футбол, вядома, таксама абмяркоўвалі. Але ў кулуарах. Хоць міністр чакаў пытанняў ад дэпутатаў і на трыбуне, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Футбол? - сам спытаў міністр, калі яго спынілі журналісты. - Я, дарэчы, чакаў гэтае пытанне ад дэпутатаў. Думаў, пытанні будуць аб учорашняй гульні (нагадаем, у чацвер у Барысаве БАТЭ пацярпела сваё самае разгромнае паражэнне з лікам 0:7).

- Ды не столькі гульня крыўдная, колькі тое, што пра БАТЭ кажа Уткін.

- Я ўжо пачытаў, што сказаў Уткін. Гэта хамства, якое выходзіць за межы спартыўнай этыкі. І не першы раз. Да таго ж такое казаць пра БАТЭ... Гэтым ён сам сабе дае ацэнку. А паводле зыходу матчу, я думаю, аргвысновы рана рабіць. І гэтае рашэнне будзе прымацца ў рамках клуба. Паглядзім. Пэўныя высновы, вядома, будуць. На гэтым не заканчваецца беларускі футбол. І на гэтым не сканчаецца Ліга чэмпіёнаў. Трэба ўмець падымацца. Хто не падаў - той не ўставаў. У БАТЭ былі поспехі, гэта здольная каманда. Тое, што сёння дзве каманды выйшлі ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы - такога не было ніколі. Гэта паказчык. Гэта добры вопыт. Глядзіце, як загружаны стадыён БАТЭ. Было б, напэўна, горш, калі б ён стаяў незадзейнічаны і ў год тры-чатыры гульні там бы саступала зборная. Трэба зыходзіць з гэтых пазіцый. А гэты пройгрыш - асобны выпадак, з якога трэба рабіць высновы. Я не буду выказваць сваё меркаванне паводле дэталяў, расстаноўкі, але пачатак гульні выклікаў аптымізм. Не думаю, што трэба паддавацца паніцы і даваць ацэнку ўсяму футболу. Хаця такія аматары знойдуцца.

- Хто будзе галоўным трэнерам зборнай у футболе?

- Гэтае пытанне пакуль не вырашана і таму не хачу раскрываць факты. Я скажу сваё меркаванне: трэба аддаваць перавагу айчынным трэнерам. Не замежнікам, а айчынным трэнерам. Таму што яны лепш ведаюць праблемы. І з пункту гледжання ідэі, ідэалогіі чалавек усё-ткі, прыйшоўшы на такую пасаду, працуе не толькі за грошы, але і за ідэалогію. Гэта самае галоўнае. У нас не такая ўжо правальная пазіцыя ў футболе, не такая крытычная, што мы павінны выклікаць сюды спецыялістаў звонку. Сёння ёсць добрыя прыклады беларускіх спецыялістаў, якія працуюць за мяжой.

- Маеце на ўвазе Ганчарэнку, былога трэнера БАТЭ?

- І Ганчарэнку, так. І тых, хто паказваюць нядрэнныя вынікі і ў Расеі, і ў Казахстане. І ва ўнутраным чэмпіянаце ёсць хлопцы, якія паказваюць даволі нядрэнныя вынікі. Я думаю можна меркаваць паводле тых вынікаў, якія паказвалі клубы ў чэмпіянаце ў мінулым годзе і ў гэтым таксама. Гэта маё асабістае меркаванне. Будуць прымацца ўсе аргументы. Можа быць, будзе прынята рашэнне запрасіць замежнага трэнера.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках