7 траўня 2024, aўторак, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Севярын Квяткоўскі: Беларускі мова - не мода, а патрэба

4
Севярын Квяткоўскі: Беларускі мова - не мода, а патрэба

У Менску адбылася прэзентацыя кнігі Севярына Квяткоўскага «Як стаць беларусам. 100 гісторый».

У зборнік літаратара, журналіста і блогера ўвайшлі 100 інтэрв'ю з жыхарамі розных куткоў краіны, якія распавядаюць пра свой шлях да беларускасці і мовы, а таксама дзеляцца думкамі наконт таго, каго можна лічыць беларусам, і што рабіць, каб адпавядаць гэтаму высокаму званню.

Служба інфармацыі eurobelarus.info пагутарыла з аўтарам-складальнікам зборніка, каб даведацца, як ён сам стаў беларусам, і ці варта выкрэсліваць з беларусаў тых, хто з розных прычын не ведае роднай мовы.

- Севярын, а як вы самі сталі беларусам? Раскажыце аб асабістым шляху да беларускасці.

- У мяне на самой справе не было рэзкіх пераўтварэнняў, так як мае бацькі чыталі мне перыядычна казкі на беларускай мове, хоць у жыцці размаўлялі па-руску. І яны былі абсалютна не ідэалагізаваныя, камуністычная ідэалогія на іх не дзейнічала. Бацька - мастак, маці - актрыса.

Мы з сябрамі разважалі і прыйшлі да высновы, што дастаткова шмат людзей нічога не ведалі пра гісторыю Беларусі і не гаварылі па-беларуску, не прайшлі праз рэзкія пераўтварэнні. Тут многае залежыць менавіта ад асяроддзя, у якім ты вырас.

Для мяне беларускасць сёння - гэта «чалавецкасць». Не чалавечнасць, а менавіта «чалавецкасць». Таму што ўсе праблемы, якія мы цяпер вымушаны разграбаць, узніклі праз савецкую ідэалогію. Нават, калі браць самы яркі маркер беларуса - беларускую мову: яшчэ сорак гадоў таму большасць насельніцтва размаўляла па-беларуску. Бо жылі ў вёсцы, у першую чаргу. І ўся гэтая хваля русіфікацыі праз адукацыю і невідавочную дыскрымінацыю была звязана з камуністычнай ідэалогіяй.

Таму, на мой погляд, стаць беларусам - гэта пазбавіцца ад рудыментаў чалавеканенавісніцкай ідэалогіі, у якой усе - ворагі.

Вось я з вамі зараз размаўляю, а ў гэтую хвіліну ў «Фэйсбуку» разгортваецца чарговы, я б не сказаў, што «халівар», але такая, умоўна кажучы, буча. Вядомы рок-музыка Філіп Чмыр напісаў, што ён ненавідзіць беларускую мову, як і ўсё тое, што яму навязваюць. У асноўным каментары пад гэтым забаўныя, над ім іранізуюць.

Вось ужо беларускую мову яму навязваюць, і гэта ў краіне, дзе яшчэ 25 гадоў таму можна было пацярпець толькі за тое, што ты несанкцыянавана вадзіў карагоды на свяце сустрэчы вясны! Не кажучы пра больш даўнія часы, калі за беларускія вершы людзей адпраўлялі ў турму.

У зборніку - 100 гісторый, але іх было значна больш. Былі два праекты, якія дзяліліся на «як я стаў беларусам» і «быць беларусам» - усяго больш за 300 гісторый, з якіх я адабраў 100 найбольш красамоўных, на мой погляд, і падзяліў на розныя шляхі. Хто стаў беларусам з дапамогай пратэстаў, хтосьці - праз бабуль і дзядуляў, якія самі не ўсведамлялі сябе беларусамі.

Напрыклад, у вёсцы Дусаеўшчына Капыльскага раёна, дзе жылі мае, нацыянальнасць адсутнічала ў прынцыпе, яны проста яе не разумелі. Я прыязджаў туды раз у паўгода, жыў там і размаўляў на чыстай беларускай мове. Тое, што мы называем трасянкай, там такога было хіба што 5%. І мая бабуля, якая нарадзілася ў канцы XIX стагоддзя, не ведала, што такое Беларусь.

Дык вось хто праз старых людзей пераняў жывую мову і любоў да свайго дома, сяла. Сяляне не думалі такімі катэгорыямі як любоў да краіны, нацыі. Яны любілі свае лес і раку.

Хтосьці прыйшоў лагічным шляхам. А камусьці, як мне ў школе, бракавала ведаў пра гісторыю Беларусі да 17-га года.

Але, усё ж, самы галоўны фактар, які прымушае чалавека самавызначыцца, гэта патрэба свайго.

- Вы кажаце, што галоўнае для беларуса - «чалавецкасць». Ці абавязкова тады пры гэтым беларусу ведаць сваю мову?

- Важна стаўленне людзей да беларускай мовы, і з даследаванняў - як незалежных, так і дзяржаўных - я з радасцю для сябе адзначаю, што большасць беларусаў добра ставіцца да беларускай мовы.

- Адна з рэцэнзентаў вашай кнігі заўважыла, што асяродак беларускай інтэлігенцыі ў зборніку непадобны на праўду праз сваю гамагеннасць. Маўляў, з гісторыі ў гісторыю - адно і тое ж: Караткевіч, беларускія гурты, гонар і зноў Караткевіч. Ці хочаце аспрэчыць гэта?

- У самой кнізе - большасць людзей гуманітарыі, так як яны больш за астатніх умеюць гаварыць. Але, тым не менш, ёсць тут і інжынеры, стаматолагі, будаўнікі, праграмісты - людзі не творчых, а тэхнічных заняткаў. А калі браць увесь праект, усе 300 інтэрв'ю, я б сказаў, што там толькі 40% - людзі творчых заняткаў.

Сэнс быў у тым, каб апытаць людзей розных заняткаў і, што вельмі важна, каб была прадстаўлена ўся геаграфія Беларусі. Таму я абвяргаю рэцэнзента. А самі, яшчэ неапрацаваныя, тэксты ёсць у сетцы і, у адрозненне ад кнігі, там падпісаны занятак кожнага чалавека. А ў кніжцы - не падпісаны, так як сэнс не ў тым, чым займаецца чалавек, а ў яго гісторыі.

А Караткевіч і беларускамоўныя рок-гурты кшталту NRМ. і «Крамы», думаю, абсалютныя лідары ў знешнім уплыве. Знешнія раздражняльнікі.

- Ці існуе сёння мода на беларускасць?

- За апошнія дваццаць гадоў мы навучыліся казаць пэўныя рэчы не наўпрост, а трохі маскіраваць думкі. На самай справе, гэта ніякая не мода. Гэта натуральная патрэба досыць вялікай часткі грамадства. Мы памятаем, што ў 90-е і пачатку 2000-х беларуская мова асацыяваўся з палітычнай дзейнасцю. Праз некаторы час людзі стаміліся праз мову атрымліваць праблемы ад уладаў і заціхлі. І апошнія дзесяць гадоў быў застой, беларуская ідэя нібыта знікла, знікла ў гета.

Але паціху, я бачу, ужо нават і дзяржаве зразумела, што на адной ідэалогіі Вялікай Айчыннай вайны не выедзеш, тым больш, што прыватызаваць яе немагчыма.

Праекты «Будзьма», «Мова нанова», «Мова ці кава», гістарычныя праекты на БТ - усё гэта сведчаць аб тым, што беларуская ідэнтычнасць перастала быць маркерам палітычнай пазіцыі. І дзяржава ўжо капіюе напрацоўкі недзяржаўных ініцыятыў, і грамадства стала больш лаяльным да мовы. Гэта не мода, гэта патрэба.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках