25 красавiка 2024, Чацвер, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Цімашэнка: «Батькивщина» не стане апазіцыяй улады

Юлія Цімашэнка: «Батькивщина» не стане апазіцыяй улады

Партыя былога прэм'ера і палітвязня ў новым парламенце не збіраецца пераходзіць у апазіцыю.

Пра гэта Юлія Цімашэнка сказала ў эфіры праграмы «Шустэр Live», піша NEWSru.ua.

«Я гатовая дапамагаць прэзідэнту, прэм'ер-міністру, ураду ва ўсіх іх справах. І я абсалютна дакладна цяпер кажу, што ў новым парламенце «Батькивщина» не будзе ў апазіцыі, мы ідзем у кааліцыю дэмакратычную», - заявіла Цімашэнка, дадаўшы, што яе партыя не збіраецца «казаць на чорнае белае».

Акрамя таго, экс-прэм'ер мяркуе, што 26 кастрычніка, у дзень выбараў, павінен адбыцца рэферэндум аб уступленні Украіны ў NATO.

«Мы сёння завяршылі збор подпісаў ва Украіне за правядзенне рэферэндуму што да ўступлення Украіны ў NATO... Мы сабралі 3 мільёна 300 тысяч 931 подпіс украінцаў, якія сёння звярнуліся да прэзідэнта, і папрасілі яго, неадкладна ўказам, як гэта прадугледжана ў Канстытуцыі, абвясціць адначасова з выбарамі ў парламент рэферэндум што да ўступлення Украіны ў NATO 26 кастрычніка», - паведаміла Цімашэнка.

На заўвагу вядучага, што дагэтуль не паспеюць надрукаваць бюлетэні, яна адзначыла: «Калі ёсць палітычная воля, калі ёсць жаданне абараніць Украіну, пачаць працэс інтэграцыі Украіны ў NATO, гэта справа адной хвіліны. У прэзідэнта ёсць права выдаць указ аб правядзенні Усеўкраінскага рэферэндуму , і ў прэзідэнта ёсць усе магчымасці гэтыя няшчасныя бюлетэні на адно пытанне надрукаваць за адну ноч».

Нагадаем, што 30 жніўня Юлія Цімашэнка заявіла аб ініцыятыве «Батькивщина» пачаць працэс падрыхтоўкі да ўсеўкраінскага рэферэндуму аб уступленні Украіны ў NATO з мэтай ягонага правядзення адначасова з пазачарговымі выбарамі ў парламент 26 кастрычніка.

5 верасня прайшоў прадугледжаны заканадаўствам сход грамадзян датычны рэферэндуму, а 10 верасня Цімашэнка разам з дэпутатамі і прадстаўнікамі «Батькивщины молодой» перадала ў ЦВК пастанову сходу датычную правядзення рэферэндуму.

У той жа час, 15 верасня ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, створанай на сходзе грамадзян 5 верасня ў сувязі з тым, што Акруговы адміністрацыйны суд Кіева 4 верасня забараніў ЦВК накіроўваць свайго прадстаўніка на гэты сход грамадзян. З пазовам у гэтым пытанні ў суд звярнулася партыя «Саюз».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках