26 красавiка 2024, Пятніца, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі ДНР рыхтуюць наступ на Славянск і Марыупаль

17
Баевікі ДНР рыхтуюць наступ на Славянск і Марыупаль

У Данбасе бліжэйшым часам могуць аднавіцца буйнамаштабныя вайсковыя дзеянні.

Лідэр данецкіх баевікоў Аляксандр Захарчанка заявіў, што ягоная групоўка мае намер «адбіць» ва Украіны Славянск, Марыупаль і Краматорск. Пра гэта заявіў у чацвер у Данецку, піша РІА «Новости».

З ягоных слоў, неўзабаве могуць аднавіцца актыўныя баявыя дзеянні. «Будуць яшчэ вельмі цяжкія перыяды вайсковых дзеянняў. Будзем забіраць Славянск і Краматорск, і Марыупаль», - заявіў ён.

12 красавіка 2014 года Славянск быў заняты ўзброенымі атрадамі з РФ і мясцовымі баевікамі і было абвешчана, што ён ўвайшоў у склад Данецкай народнай рэспублікі. Пасля трохмесячных баявых дзеянняў 5 ліпеня горад быў вызвалены ўкраінскімі войскамі.

Марыупаль сепаратысты і войскі РФ спрабавалі захапіць вясной 2014 года і напярэдадні перамір'я. Цяпер горад знаходзіцца пад кантролем Украіны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках