19 траўня 2024, Нядзеля, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі самалёт парушыў межы Эстоніі

19
Расейскі самалёт парушыў межы Эстоніі

У неба Эстоніі уварваўся расейскі самалёт, на перахоп паднятыя знішчальнікі NATO і Швецыі.

Пра гэта паведамляе эстонскае выданне Postimees са спасылкай на генштаб Сіл абароны.

Самалёт знаходзіўся ў паветранай прасторы Эстоніі на захад ад Гіію і Саарэмаа цягам прыкладна адной хвіліны. 22 кастрычніка Міністэрства замежных спраў выклікала амбасадара Расеі ў Эстоніі Юрыя Мерзлякова і перадало яму ноту пратэсту.

Парушэнне мяжы зафіксаваў Эстонскі цэнтр кіравання паветранымі аперацыямі ў Эмары. Самалёт не меў плана палётаў, ягоны транспондзер быў адключаны, паветранае судна пазбягала радыёкантакту з Эстонскай службай паветраных зносін, піша «Украінская праўда».

У сувязі з інцыдэнтам у паветра былі паднятыя амерыканскія знішчальнікі F-16, якія забяспечваюць бяспеку паветраных межаў Прыбалтыкі і знаходзяцца на авіябазе ў Шяуляе.

Яны ўсталявалі візуальны кантакт з самалётам-выведнікам над нейтральнымі водамі.

У той жа час, як піша «Радыё Свабода», прадстаўнікі NATO паведамілі, што самалёт быў расейскі Іл-20, які вылецеў з Калінінграда ў напрамку Даніі. Спачатку расейскі самалёт перахапілі дацкія знішчальнікі F-16, а затым перахоп быў ажыццёўлены знішчальнікамі Швецыі, краіны, якая не ўваходзіць у NATO.

Расейскі самалёт павярнулі на поўдзень, пасля знаходжання ў паветранай прасторы Эстоніі менш адной хвіліны, гаворыцца ў заяве NATO.

Партугальскі F-16, які быў узняты з базы ў Літве, суправаджаў расейскі самалёт ад паветранай прасторы NATO.

Перахоп расейскай вайсковай авіяцыі на самалётах NATO над Балтыйскім рэгіёнам пачасціліся з моманту анэксіі Масквой Крыма ў сакавіку, але, як правіла, расейскія самалёты толькі падыходзяць да паветранай прасторы NATO і не ўваходзяць у яе, сказала крыніца ў NATO.

Нагадаем, што 21 кастрычніка расейскі выведвальны самалёт быў знойдзены латвійскімі ўзброенымі сіламі над Балтыйскім морам.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках