19 красавiка 2024, Пятніца, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія памежнікі: Яўгенія Кісялёва пераблыталі з цёзкам

14
Украінскія памежнікі: Яўгенія Кісялёва пераблыталі з цёзкам

Расейскага журналіста Яўгена Кісялёва ўпусцяць ва Украіну.

У Дзяржаўнай памежнай службе заяўляюць, што сапраўды ёсць дакумент на забарону ўезду чалавеку, імя, прозвішча і імя па бацьку якога супадаюць з імем Яўгена Кісялёва.

Пра гэта "Украінскай праўдзе" паведаміў памочнік кіраўніка Дзяржпамежслужбы- спікер Сяргей Астахаў.

"Ёсць даручэнне ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа ў дачыненні да грамадзяніна з такім прозвішчам, імем і імем па бацьку", - сказаў ён.

"Сітуацыя такая паўстала на мяжы. Цяпер яна высвятляецца, і будзе прынятая дадатковая пастанова. Крыху пазней будзе прадастаўлена інфармацыя", - дадаў Астахаў.

Як паведаміў дарадца кіраўніка СБУ Маркіян Лубкіўскі, у бліжэйшыя гадзіны Кісялёва пусцяць ва Украіну.

"Што тычыцца Кісялёва, то інфармацыя сапраўды па ім правяралася, і бліжэйшым часам атрымае магчымасць уехаць ва Украіну", - сказаў Лубкіўскі.

"Мы правяраем любую інфармацыю, што датычыцца любых замежных грамадзян, просім з разуменнем ставіцца да таго, што мы жывем у спецыфічны час, час, калі ёсць шмат рызык і пагроз нацыянальнай бяспецы Украіны, таму мы правяраем, уключаючы інфармацыю, у дачыненні да замежнікаў, якія заязджаюць ва Украіну", - дадаў ён.

Фота: svoboda.org

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках