19 красавiка 2024, Пятніца, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна паскардзіліся на Расею ў СГА

21
Украіна паскардзіліся на Расею ў СГА

Украіна паскардзілася ў Сусветную гандлёвую арганізацыю на расейскае эмбарга гародніны і садавіны.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Мінаграпалітыкі.

З 22 кастрычніка Рассельгаснагляд увёў абмежаванні на пастаўкі з Украіны ці транзітам праз яе тэрыторыю ўсіх відаў расліннай прадукцыі. Забарону патлумачылі тым, што Дзяржветслужба Украіны не падала інфармацыю аб аб'ёмах вырашчанай у гэтым годзе прадукцыі і плошчах, занятых пад асобныя культуры ў кожнай вобласці. Расея асцерагаецца, што пад выглядам украінскай прадукцыі ў краіну ўвязуць прадукты харчавання еўрапейскага паходжання.

«Калі забарона будзе дзейнічаць да канца гэтага года, то страты вытворцаў сельскагаспадарчых тавараў могуць складаць да $ 17 млн., а магчымыя страты пасля падаўжэння дзеяння забароны ў 2015 годзе могуць скласці да $ 62 млн.», - гаворыцца ў паведамленні.

Асноўныя прадукты, якія трапілі пад абмежаванне, - гэта памідоры, агуркі, лук, бульба, а таксама яблыкі, грушы і іншая садавіна.

У паведамленні адзначаецца, што Расея не папярэджвала Украіну аб парушэннях, а неадкладнае эмбарга не адпавядае нормам СГА.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках