20 красавiка 2024, Субота, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд арыштаваў авіядыспетчара з Унукава

7
Суд арыштаваў авіядыспетчара з Унукава

Басманны суд Масквы выдаў санкцыю на арышт авіядыспетчара сталічнага аэрапорта Унукава Аляксандра Круглова.

Паводле версіі абвінавачвання, менавіта з ягонага недагляду на ўзлётнай паласе апынулася снегаўборачная машына, у якую ўрэзаўся самалёт прэзідэнта французскай кампаніі Total, піша РБК.

Сам мужчына віну не прызнае. Са слоў ягоных адвакатаў і калегаў, якія прыехалі ў суд, Аляксандр Круглоў быў высакакласным спецыялістам, працаваў дыспетчарам больш за 8 гадоў і за гэты час нават прадухіліў авіякатастрофу. У ноч жа на 21 кастрычніка, калі адбылася трагедыя, Круглоў заявіў, што выразна дзейнічаў паводле інструкцый.

Невялікая зала пасяджэння была запоўненая журналістамі і сваякамі. Круглоў сядзеў у клетцы для падсудных і моцна нерваваўся. Першым у судзе выступіў следчы. «Прашу арыштаваць падазраванага да 21 снежня, застаўшыся на волі, ён можа схавацца, перашкодзіць расследаванню або ўвайсці ў змову з іншымі асобамі, каб пазбегнуць адказнасці», - матываваў хадайніцтва следчы.

Яго падтрымліваў пракурор. На думку боку абвінавачвання, менавіта Круглоў павінен быў «прыняць меры для вызвалення ўзлётнай паласы». Ягоныя адвакаты запэўнівалі суд, што Круглоў добры спецыяліст і ў 2007 годзе нават прадухіліў авіякатастрофу: заўважыў гарачы рухавік у самалёта ТУ-204 авіякампаніі «Уладзівасток-авія», калі той ужо выйшаў на кропку ўзлёту. У выніку палёт быў скасаваны і людзі эвакуяваныя. «Тады ён выратаваў больш за 140 чалавек», - настойвала адвакат.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках