29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус, абвінавачаны ў дапамозе Кадафі, застаецца ў лівійскай турме

2
Беларус, абвінавачаны ў дапамозе Кадафі, застаецца ў лівійскай турме

У палоне ў Лівіі ўсё яшчэ працягвае знаходзіцца адзін грамадзянін Беларусі.

Беларуская старана прадпрымае ўсе намаганні для ягонага вызвалення, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у міністэрстве замежных спраў Беларусі.

"Беларуская старана прыкладае ўсе магчымыя намаганні для вызвалення беларускага грамадзяніна, які працягвае ўтрымлівацца ў Лівіі", - праінфармаваў прадстаўнік МЗС.

Ён нагадаў аб тым, што ў пачатку кастрычніка з лівійскага палону былі вызваленыя трое грамадзян Беларусі, а таксама грамадзяне Украіны і Расеі.

Нагадаем, у Лівіі ў 2011 годзе сіламі Пераходнай нацыянальнай рады Лівіі былі затрыманыя двое грамадзян Расеі, 3 грамадзян Беларусі і 19 грамадзян Украіны. Яны абвінавачваліся лівійскімі ўладамі ва ўдзеле ў ваенных дзеяннях на баку лівійскага лідара Муамара Кадафі, рэжым якога быў зрынуты ў 2011 годзе. Паводле версіі лівійскіх уладаў, затрыманыя грамадзяне Беларусі, Расеі і Украіны займаліся рамонтам вайсковай тэхнікі, якую войскі Муамара Кадафі выкарыстоўвалі ў баях супраць апазіцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках