19 красавiка 2024, Пятніца, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Яцэнюк: Украіна можа перайсці на поўнае забеспячэнне газам з ЕЗ

7
Арсень Яцэнюк: Украіна можа перайсці на поўнае забеспячэнне газам з ЕЗ

Прэм'ер-міністр Украіны перакананы, што краіна можа перайсці на поўнае забеспячэнне газам з Еўропы.

Пра гэта Арсень Яцэнюк заявіў на пазачарговым пасяджэнні Кабінета міністраў у пятніцу. Перад гэтым прадстаўнік «Нафтагаза», адзначыў, што на гэты момант працягваюцца рэверсныя пастаўкі блакітнага паліва з Вугоршчыны і Славаччыны, піша «Украінская праўда».

«Ёсць магчымасць запусціць вялікі рэверс і калі еўрапейскія партнёры разам з намі развяжуць пытанне вялікага рэверсу, то мы зможам фактычна замясціць увесь неабходны аб'ём газу праз набыццё яго ў Еўрапейскім звязе», - заявіў Арсень Яцэнюк.

Нагадаем, у Еўропе гатовыя даць Украіне яшчэ мільярд даляраў на закупку газу. Кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу паведаміў у чацвер лідарам краін ЕЗ, што Еўракамісія можа бліжэйшым часам даць максімум мільярд даляраў (790 млн еўра), каб дапамагчы Украіне прафінансаваць закупку расейскага газу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках