29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Пад выглядам бітуму на Захад могуць прадаваць бензін або суднавае паліва

2
Леанід Заіка: Пад выглядам бітуму на Захад могуць прадаваць бензін або суднавае паліва

Пад выглядам бітуму можна прадаваць суднавае паліва ці чысты бензін.

Сёння стала вядома, што ў сувязі з рэзкім павелічэннем экспарту бітумных сумесяў у 95 раз, Масква прыстрашыла Менск расследаваннем. Аб тым, да якога выніку прывядзе расследаванне і пра тое, якая будзе рэакцыя Крамля на сітуацыю, charter97.org распавёў эканаміст Леанід Заіка.

- Расследаванне будзе ва ўсякім выпадку, бо беларускія хімікі апынуліся занадта ўжо творчымі – то на разбаўляльнікі, то на бітумныя сумесі. Гэта цяжкія фракцыі нафты, іх можна зрабіць у розных суадносінах і прадаваць пад выглядам гэтых бітумных сумесяў - і суднавае паліва, і чысты бензін. Як на душу ляжа! - Заявіў ён.

- Чаму пасля скандалу з «растваральнікамі» Беларусь працягвае сумнеўны бізнэс?

- Гэта ўсё ініцыятыва нашага бізнесу. Неяк так атрымліваецца, што беларускія бізнэсоўцы асабліва любяць хімію. Здавалася б - два нафтаперапрацоўчыя заводы, і можна, увогуле, спакойна вырабляць прадукцыю, якая ўкладаецца ў стандарты, прадаваць і бензін, і дызельнае паліва, але ўсё роўна ўмеюць штосьці новенькае прыдумаць.

Цяпер сітуацыя з Расеяй такая, што захаванне абавязацельстваў згодна з дамовамі з'яўляецца не толькі джэнтльменскім правілам, але і з'яўляецца аргументам на супастаўленні падыходаў і вынікаў. І тут Крэмль не будзе закрываць вочы. Тым больш, што ідзе падзенне коштаў на нафту, адпаведна, і на нафтапрадукты. І Расея цяпер ужо паводле станоўчага сальда гандлёвага балансу нафты нават адстае ад Швейцарыі, якая не гандлюе нафтай. Гэтая краіна мае экспарт большы, чым Расея! І ў гэтым плане, вядома, кожны даляр на ўліку. Плюс да гэтага, дазволілі карыстацца розніцай паміж вонкавымі і ўнутранымі коштамі, якая называецца экспартным мытам - арыгінальнае вынаходніцтва расейцаў, напэўна, марксісты ў Крамлі пастараліся. Таму так, гэтым пытаннем трэба заняцца, прынамсі, што яно паўстала не так даўно.

А што датычыцца перапрацоўкі нафтапрадуктаў, мы, напэўна, атрымаем на наступны год 23 мільёны тон нафты - і будзем гэтым жыць. Для Беларусі нафта - гэта наркотык. Калі ў Расеі пайшлі спайсы, то мы забіваем сваю эканоміку таннай нафтай. А пэўныя бізнесоўцы спрабуюць на гэтым зарабіць. Гэта будзе дастаткова складаная схема, якая патрабуе найвышэйшай ухвалы, бо каб браць розныя прадукты перапрацоўкі нафты і называць іх бітумнымі сумесямі, гэта трэба ўзгадніць не толькі з кіраўнікамі маркетынгавых службаў, але і трэба спытаць дазволу і самага высокага начальства.

- Хіба ўлада сама не ўдзельнічае ў бізнэсе?

- «Высокае начальства» добрае тым, што яно ўдзельнічае ва ўсім. Усё, што ў Беларусі ёсць - усюды адчуваецца «рука майстра». Нават як пісаць кнігі правільна, «майстар» ведае, а ўжо як нафту перапрацоўваць - тут без яго наогул не абысціся.

- Чым абернецца для Беларусі выяўленне парушэнняў падчас праверкі схемы з бітумнымі сумесямі?

- Спачатку будзе ціхі кантакт, пытанне будзе развязвацца па тэлефоне. Але адказы могуць быць розныя: спасылка на дрэннае матэрыяльнае становішча, на абставіны, якiя толькi што адкрылiся, і тут, магчыма, нічога і не будзе. Ладзіць нейкае канфліктнае абмеркаванне на гэтую тэму ўладам сэнсу няма.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках