26 красавiка 2024, Пятніца, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прызнаўся, што дапамог збегчы Януковічу

60
Пуцін прызнаўся, што дапамог збегчы Януковічу

Уладзімір Пуцін распавёў пра тое, як былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч апынуўся ў Расеі.

Са слоў Пуціна, пасля падпісання пагаднення паміж Януковічам і апазіцыяй Януковіч адправіўся з Кіева ў Харкаў, хоць расейскі калега раіў яму гэтага не рабіць, піша gazeta.ru.

«Я яму адказаў, што не ведаю, што ўсё так будзе добра, але гэта яго справа, ён жа прэзідэнт <...> Ён з'ехаў і даў каманду вывесці ўсе сілы правапарадку з Кіева», - сказаў Пуцін, адказваючы на пытанні падчас міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай» у Сочы.

«Не буду хаваць, мы дапамаглі яму (Януковічу) перабрацца ў Крым і ён там яшчэ знаходзіўся на працягу некалькіх дзён, у Крыме - на той перыяд часу Крым быў часткай Украіны», - распавёў кіраўнік расейскай дзяржавы.

«У такіх умовах у Кіеў яму было вяртацца ўжо бессэнсоўна <...> Усе забыліся пра дамоўленасці і подпісы. Ён (Януковіч) папрасіў вывесці яго ў Расею, што мы і зрабілі. Вось і ўсё», - сказаў на заканчэнне прэзідэнт РФ.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках