24 красавiка 2024, Серада, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Немец праверыў, ці гнецца iPad Air 2

27

Многім вядома, што новыя смартфоны Apple можна без асаблівых высілкаў сагнуць, а пры жаданні вярнуць ім форму.

Жадаючых ацаніць трываласць iPhone 6 і 6 Plus набралася нямала, у арміі выпрабавальнікаў апынуліся як шараговыя пакупнікі, так і журналісты буйных і паважаных выданняў. На мінулым тыдні Apple анансавала новыя планшэты, у тым ліку iPad Air 2, які і стаў героем тэсту выхадца з Германіі, піша onliner.by.

Як можна было чакаць, планшэт з лёгкасцю паддаўся намаганням з боку маладога чалавека. Варта адзначыць, што ўжо дэфармаваная прылада прадаўжала працаваць (па меншай меры, экран выводзіў малюнак). Напэўна ўслед за карыстальнікам YouTube Марвінам з'явяцца жадаючыя паўтарыць ягоны вопыт і сагнуць навінкі ад канкурэнтаў, каб даказаць, што гнецца не толькі iPad Air 2.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках