28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ пакінуў у сіле санкцыі супраць РФ

10
ЕЗ пакінуў у сіле санкцыі супраць РФ

Еўрапейская рада не знайшла падстаў для перагляду санкцый.

Маскву заклікалі выкарыстаць усе свае магчымасці для таго, каб прымусіць апалчэнцаў выконваць дамоўленасці, падпісаныя ў Менску, піша РБК.

У апублікаваным паводле вынікаў пасяджэння камюніке Еўрарада заклікала Расейскую Федэрацыю спрыяць палітычнай стабілізацыі і аднаўленню эканомікі Украіны. Удзельнікі пасяджэння падкрэслілі, што Еўрарада «не будзе прызнаваць незаконную анексію Крыму».

Акрамя таго, у камюніке адзначаецца, што Расейская Федэрацыя павінна ўзяць на сябе адказнасць за поўнае ператварэнне ў жыццё дасягнутых у Менску пагадненняў. У дакуменце гаворыцца, што Масква павінна спыніць любое перамяшчэнне вайскоўцаў і зброі са сваёй тэрыторыі на тэрыторыю Украіны і выкарыстоўваць свой уплыў на апалчэнцаў, каб тыя выконвалі ўзятыя на сябе ў Менску абавязацельствы.

За некалькі гадзін да прыняцця гэтага рашэння канцлер ФРГ Ангела Меркель заявіла, што рэжым спынення агню паміж апалчэнцамі і ўкраінскімі сілавікамі выконваецца не цалкам і таму ўведзеныя супраць Расеі санкцыі павінны быць захаваныя. Меркель сказала, што з пачатку перамір'я загінулі некалькі сотняў людзей. «Калі ў нас загінулі больш за 200 чалавек, нельга казаць пра тое, што быў прыняты рэжым спынення агню», - заявіла яна.

Акрамя таго, неспакой канцлера выклікалі выбары, якія маюць намер правесці апалчэнцы на Данбасе. «Зусім дакладна зразумела, што яны не адпавядаюць украінскаму заканадаўству», - заявіла Меркель.

Раней паведамлялася, што кіраўнікі Еўразвяза не будуць спяшацца з абмеркаваннем праблемы санкцый супраць Расеі і гэтае пытанне не ўключанае ў парадак дня саміту 23-24 кастрычніка. У якасці магчымай даты абмеркавання далейшай эканамічнай палітыкі ЕЗ у дачыненні да Расеі называлася 28 кастрычніка.

Апошні раз рашэнне аб працягу санкцый паслы краін - чальцоў Еўразвяза прынялі 30 верасня. Афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕЗ Мая Касьянчыч заявіла тады аб некаторых паляпшэннях палітычнай сітуацыі ва Украіне. Аднак, паводле яе слоў, ЕЗ чакае далейшага выканання Менскага пагаднення. Касьянчыч дадала, што Еўразвяз разгледзіць пытанне аб змякчэнні або скасаванні санкцый супраць Расеі, «калі сітуацыя будзе гэтаму спрыяць».

Напярэдадні пасяджэння канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што не бачыць магчымасці для скасавання эканамічных санкцый у дачыненні да Расеі. «Мы, на жаль, далёкія ад гэтага», - сказала яна тады.

Пашыраныя санкцыі ЕЗ супраць Расеі ўступілі ў сілу 12 верасня. Новыя абмежаванні закранулі нафтавую галіну, авіябудаванне і абаронны комплекс. Пад еўрапейскія санкцыі патрапілі кампаніі «Раснафта», «Транснафта», «Газпрам нафта», Уралвагонзавод, былі пашыраныя меры супраць дзяржаўных банкаў - Ашчаднага банка, ВТБ, Газпрамбанка, ЗЭБа і Рассельгасбанка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках